https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія дыпламаты ў Кітаі гатовыя дапамагчы беларусам выехаць з правінцыі Хубэй


Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР гатова дапамагчы беларусам з выездам з правінцыі Хубэй, у якой зафіксавана ўспышка каронавіруснай пнеўманіі, паведамляе ведамства.
«У выпадку неабходнасці аказання садзейнічання з боку Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы для выезду грамадзян Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі правінцыі Хубэй просім звяртацца па тэлефоне +86 155 1061 8510», — адзначаюць у пасольстве Беларусі ў КНР.

Каб не дапусціць перадачы каронавіруса, нашым суайчыннікам, якія знаходзяцца цяпер у гэтай правінцыі, настойліва рэкамендуецца пазбягаць:

* кантактаў з жывёламі, птушкамі;
* наведвання рынкаў морапрадуктаў, жывой птушкі і жывёл, ферм;
* ўжывання сырых або недастаткова тэрмічна апрацаваных прадуктаў жывёльнага паходжання, у тым ліку малака, яек, мяса, птушкі, морапрадуктаў; 
* блізкіх кантактаў з людзьмі з сімптомамі вострых рэспіраторных інфекцый.

Зрэшты, у Беларусі гатовыя папярэдзіць завоз любых інфекцый. Пра гэта заявіла намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская.

Паводле яе слоў, рэагаванне мае на ўвазе, што інфекцыя будзе хутка выяўлена, ёй не дадуць распаўсюдзіцца.

«Сістэма эпідэміялагічнага назірання за інфекцыйнымі захворваннямі ў Беларусі дастаткова адчувальная і гатовая да выяўлення, вядзення падобных выпадкаў, адсочвання кантактаў і папярэджання распаўсюджвання", — сказала спецыяліст.

Як паведамлялася, спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска сумесна з атрадам пагранічнага кантролю «Мінск» праводзяць санітарна-каранцінны кантроль, у тым ліку з выкарыстаннем цеплавізійнага абсталявання, пасажыраў, якія прыбываюць з краін, у якіх рэгіструецца эпідэміялагічнае няшчасце па інфекцыйных захворваннях.

Звязда, 25 студзеня 2020
 
Дата публикации:25.01.2020
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:445
 
Ключевые слова:
Китай Коронавирус Эвакуация Безопасность Профилактика Посольство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме