https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Польшча абмеркавалі перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Перспектывы міжпарламенцкага ўзаемадзеяння сталі прадметам абмеркавання на сустрэчах намесніка старшыні Савета Рэспублікі Анатоля Ісачанкі ў парламенце Польшчы 28 студзеня.

Адбыліся сустрэчы Анатоля Ісачанкі з віцэ-маршалкам Сената Польшчы Габрыэлай Мараўска-Станецкай і віцэ-маршалкам Сейма Польшчы Рышардам Тарлецкім. Разгледжаны магчымасці актывізацыі дыялогу дзвюх краін у розных сферах. Асаблівая ўвага ўдзелена дзейнасці беларуска-польскай міжпарламенцкай групы.

Беларуская дэлегацыя на чале з Анатолем Ісачанкам прыбыла ў Польшчу для ўдзелу ў памятных мерапрыемствах да 75-годдзя вызвалення лагера смерці Аўшвіц-Біркенау, якія прайшлі 27 студзеня. Ля манумента вязням лагера смерці ў Асвенціме адбылася цырымонія запальвання свечак. На мерапрыемстве прысутнічалі дэлегацыі з 60 краін і міжнародных арганізацый. У якасці ганаровых гасцей сюды прыехалі амаль 200 былых вязняў Аўшвіц-Біркенау з усяго свету, у тым ліку 13 з Беларусі.

Анатоль Ісачанка прыняў удзел у цырымоніі перадачы капсулы з зямлёй з Асвенціма кіраўніком горада Янушам Хверутам настаяцелю храма-помніка Усіх Святых протаіерэю Фёдару Поўнаму. Капсула будзе размешчана ў крыпце храма ў час міжнароднай акцыі памяці "На славу агульнай Перамогі".

Акрамя таго, прайшлі перагаворы беларускай дэлегацыі з адміністрацыяй музея "Аўшвіц-Біркенау" па пытаннях супрацоўніцтва з мемарыяльным комплексам "Трасцянец" і іншымі музейнымі ўстановамі Беларусі.

28 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.01.2020
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:508
 
Ключевые слова:
Вторая мировая война Освенцим Польша Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме