https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Усе дамоўленасці і планы з Беларуссю будуць выконвацца, нягледзячы на трагедыю — гібель Прэзідэнта Эбрахіма Раісі і міністра замежных спраў Хасэйна Аміра Абдалахіяна


Пра гэта заявіў пасол Ірана ў Мінску Алірэза Санеі.
«Безумоўна і несумненна не будзе ніякай шкоды нашым дамоўленасцям і адносінам. На дадзены момант паважаны спадар Мохбер, які з’яўляецца першым віцэ-прэзідэнтам Ірана і ў кастрычніку 2023 года наведваў з візітам Беларусь, будзе часова ўзначальваць выканаўчую ўладу. Усе дамоўленасці, планы, якія дасягнуты паміж нашымі краінамі, будуць выконвацца яшчэ з большай матывацыяй і большай сілай», — заявіў пасол.

Ён падкрэсліў, што карані адносін паміж Іранам і Беларуссю ўжо глыбока праніклі і вельмі моцныя. Таму нават такія падзеі не могуць паўплываць на адносіны.

Адзінае, па словах пасла, у хуткім часе планаваўся візіт у Беларусь кіраўніка МЗС Ірана, а на кастрычнік бягучага года рыхтаваўся візіт у Мінск Прэзідэнта гэтай краіны. Натуральна, гэтыя планы і тэрміны візітаў будуць скарэктаваны з улікам трагедыі, якая адбылася, але ў астатнім усе дамоўленасці будуць выконвацца, запэўніў пасол.

Звязда, 20 траўня 2024
 
Дата публикации:20.05.2024
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:241
 
Ключевые слова:
Иран Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме