https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік МЗС Фінляндыі аб сустрэчы з Лукашэнкам: адбылася вельмі сумленная і адкрытая размова


Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста пасля сумеснай з кіраўніком МЗС Швецыі Ан Ліндэ сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падзяліўся з журналістамі падрабязнасцямі праведзенай гутаркі.
"Гэта мая першая сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі. Адбылася вельмі сумленная і адкрытая размова. Мы абмяркоўвалі не толькі нашы двухбаковыя адносіны, але і ў цэлым адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Абмяркоўвалі пагадненне аб аблягчэнні візавага рэжыму, якое нам трэба будзе падпісаць, але і іншыя пытанні, па якіх, магчыма, мы не заўсёды пагаджаемся", - адзначыў міністр.

Бакі таксама закранулі ролю Беларусі, якую краіна адыгрывае ў мірным працэсе ва Украіне. Знамянальна, што сустрэча праходзіла менавіта ў тым памяшканні Палаца Незалежнасці, дзе некалькі гадоў таму засядалі лідары краін "нармандскай чацвёркі".

"У цэлым мы хацелі б нарошчваць супрацоўніцтва з Беларуссю. Мы ўжо актыўна супрацоўнічаем у такіх галінах, як лясная гаспадарка, ахова навакольнага асяроддзя і кантакты паміж нашымі народамі. Мы спадзяёмся на далейшае паляпшэнне гэтых адносін", - дадаў Пека Хаавіста.

У сваю чаргу Ан Ліндэ сказала, што з кіраўніком беларускай дзяржавы адбылася вельмі добрая размова. 

"Беларусь для нас блізкая краіна, і нашы адносіны вельмі моцна палепшыліся за апошні час", - канстатавала яна.

У той жа час міністр замежных спраў Швецыі адзначыла, што на парадку дня застаюцца пытанні, па якіх бакі пакуль не прыйшлі да згоды, але яны адкрыта абмяркоўваліся. Абазначаныя пытанні, у тым ліку датычацца сферы правоў чалавека і некаторых іншых тэм.

"Мы спадзяёмся і далей развіваць канструктыўныя адносіны з Беларуссю. Тым больш, што мы сапраўды цэнім тую ролю, якую краіна адыграла ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Мы хацелі б падкрэсліць, што мы сышліся на думцы, што кожная дзяржава мае права рабіць свой уласны выбар, да якога саюза далучацца або не далучацца, і якую палітыку бяспекі выбраць для сябе. І ў гэтым мы былі аднадушныя", - рэзюмавала міністр.

25 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:490
 
Ключевые слова:
Евросоюз Швеция Украина Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме