https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З эпідэміяй каранавіруса можна эфектыўна змагацца толькі сумеснымі намаганнямі


Упэўненасць у гэтым выказаў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз, адказваючы на пытанне расійскага агенцтва "РІА-Навіны".
Напярэдадні ў беларускім знешнепалітычным ведамстве заявілі, што чакаюць поўнай афіцыйнай інфармацыі расійскага боку наконт рашэння аб закрыцці граніцы для грамадзян Беларусі. Пасля гэтага прэс-служба ўрада Расіі распаўсюдзіла адпаведнае паведамленне, апублікавана распараджэнне ўрада РФ. Расійскія журналісты пацікавіліся ў афіцыйнага прадстаўніка МЗС, ці засталіся пытанні ў беларускага боку.

У сувязі з гэтым Анатоль Глаз адзначыў: "Пытанняў, можа, і менш, але асадак, як гаварыў вядомы герой, застаецца. Сумна, што рашэнні нашых расійскіх сяброў у большай меры заснаваны на нейкіх абстрактных прапорцыях, чым на рэальных даных або інтарэсах людзей, тым больш грамадзян краіны, якая з`яўляецца, як было сказана ўчора ў Крамлі, "нашым бліжэйшым партнёрам і саюзнікам". Думаю, і ў СААЗ шчыра здзівяцца сцвярджэнням расійскага боку аб невыкананні Беларуссю іх рэкамендацый. СААЗ заклікае да з`яднанасці і паслядоўна заяўляе аб неэфектыўнасці абмежаванняў перамяшчэння людзей у час надзвычайных сітуацый у сферы грамадскай аховы здароўя".

Беларусь з пачатку распаўсюджвання эпідэміі працуе з СААЗ кругласутачна. "І няма ні адной рэкамендацыі, якую не выконваў бы беларускі бок. Прынамсі, гэту пазіцыю выказвае сама арганізацыя. Дастаткова прачытаць хаця б сённяшнюю заяву краінавага офіса СААЗ у Беларусі", - прадоўжыў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі.

Ён звярнуў увагу, што на сённяшні дзень устаноўлены два выпадкі завозу на тэрыторыю Беларусі каранавіруса з Масквы. Астатнія таксама завезены звонку. "Беларусы ж пакуль нікому яго не "экспартавалі". Нават не хочацца фантазіраваць на тэму таго, якія ж павінны быць нашы дзеянні, кіруючыся логікай расійскага боку", - заўважыў Анатоль Глаз.

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС падкрэсліў: "Сітуацыя не простая, і з эпідэміяй можна эфектыўна змагацца толькі сумеснымі намаганнямі. Гэта агульны выклік, падстава з`яднацца, сапраўдная праверка адносін. 75 гадоў таму мы разам абаранялі нашу агульную граніцу ад знешняй напасці. На жаль, сёння расіян і беларусаў штучна размяшчаюць па розныя бакі".

17 сакавіка 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.03.2020
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:409
 
Ключевые слова:
Коронавирус Россия Граница Эпидемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме