https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лідзіруючая роля Беларусі па барацьбе з гандлем людзьмі адзначана на палях Генасамблеі ААН


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У Нью-Ёрку на палях агульнай дыскусіі 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 26 верасня правёў Пятую міністэрскую сустрэчу Групы сяброў, якія аб`ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі. Каардынатарам сустрэчы выступае Беларусь. 

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі лідзіруючую ролю Беларусі ў барацьбе з гандлем людзьмі на міжнароднай арэне, выказалі ўдзячнасць за кансалідацыю Міжустаноўскай каардынацыйнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі (ІКАТ).

Прамоўцы праінфармавалі аб выкананні Глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі, прынятага па ініцыятыве Беларусі ў 2010 годзе.

Былі абазначаны новыя выклікі і пагрозы, якія садзейнічаюць гандлю людзьмі, сярод іх названы нелегальная міграцыя, гандаль наркотыкамі, развіццё тэхналогій, выкарыстанне сацыяльных сетак.

Асноўная ўвага была акцэнтавана на неабходнасці абароны ахвяр гандлю людзьмі і недапушчэнні іх рэвіктымізацыі і крыміналізацыі.

Прэвентыўная работа, накіраваная на ліквідацыю асноўных перадумоў гэтага сацыяльнага зла, павінна заставацца ў цэнтры ўвагі.

Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі важнасць умацавання партнёрства ўсіх зацікаўленых па процідзеянні гандлю людзьмі. Міністр замежных спраў Беларусі заклікаў членаў Групы падтрымаць рэзалюцыю "Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі", якую Беларусь плануе ўнесці на разгляд Генеральнай асамблеі ААН у гэтым годзе.

Па выніках міністэрскай сустрэчы прынята дэкларацыя, якая будзе распаўсюджана ў якасці афіцыйнага дакумента 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У сустрэчы прынялі ўдзел генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, міністры замежных спраў і прадстаўнікі кіраўніцтва знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў - членаў Групы сяброў, а таксама шэраг міжнародных арганізацый, якія ўваходзяць у ІКАТ: Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці, Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, "ААН-Жанчыны", Праграма развіцця ААН, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Міжнародная арганізацыя працы. Ганаровым госцем выступіў дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П`етра Паралін.

Група сяброў, якія аб`ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, з`яўляецца нефармальным і добраахвотным аб`яднаннем дзяржаў - членаў ААН, якое створана па ініцыятыве Беларусі ў 2010 годзе ў мэтах садзейнічання актывізацыі і ўмацаванню міжнародных намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі.

Цяпер у склад групы ўваходзяць 23 дзяржавы, якія прадстаўляюць усе рэгіёны свету.

27 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.09.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:385
 
Ключевые слова:
Права человека Торговля людьми ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме