https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на садзейнічанне Еўрапейскага саюза стабілізацыі сітуацыі ва Украіне


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 22-га ліпеня 2019 на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.
"У нас ёсць з вамі агульная праблема, можна сказаць, бяда - Украіна. Я вельмі добра ведаю ўкраінскі народ і ўсё тое, што сёння адбываецца ва Украіне, гэты народ таго не заслужыў. Прайшлі прэзідэнцкія, парламенцкія выбары, важнае пытанне так ці інакш там вырашана - пытанне ўлады. У свой час Еўрапейскі саюз даў шмат абнадзейлівых сігналаў для гэтай брацкай для нас краіны і брацкага для нас народа. Я вас вельмі прасіў бы аказаць усялякае садзейнічанне стабілізацыі сітуацыі ва Украіне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Прэзідэнт падкрэсліў, што разлічвае на гэта не толькі таму, што асабіста суперажывае ўкраінскаму народу.

"Справа ў тым, што гэта праблема наша з вамі - мы, украінцы і вы жывём у адным рэгіёне. Гэты нарыў, гэты галаўны боль для Еўрапейскага саюза трэба як мага хутчэй зняць. Таму я пераканаўча прашу вас, як бы ні было складана вам цяпер, едучы ў іншую краіну, перадаць гэты сігнал Еўрапейскаму саюзу: Украіна мае патрэбу ў падтрымцы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, ЕС нясе поўную адказнасць за падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, бо ён у свой час прапанаваў ёй альтэрнатыву - пайсці на збліжэнне з Еўропай.

"Украіна пайшла і арыентуецца на Еўропу, напэўна, цяпер больш, чым на Расію, Беларусь, ЕАЭС. Еўрапейскі саюз сказаў А, павінен сказаць Б, калі гаварыць адкрыта. Трэба дапамагчы ўкраінскаму народу", - рэзюмаваў ён.

22 ліпеня 2019, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.07.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:513
 
Ключевые слова:
Украина Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме