https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Улады Венесуэлы далі амерыканскім дыпламатам 72 гадзіны, каб пакінуць краіну


Аб гэтым 12 сакавіка паведаміў міністр замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Хорхе Арэаса.
Паводле слоў міністра, прысутнасць амерыканскіх дыпламатаў пагражае стабільнасці і міру ў Венесуэле.

Хорхе Арэаса таксама падкрэсліў, што Венесуэла спыняе перагаворы з ЗША аб адкрыцці секцый інтарэсаў у кожнай са сталіц. Магчымасць стварэння такіх секцый Каракас і Вашынгтон сталі абмяркоўваць пасля таго, як 24 студзеня прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура аб`явіў аб разрыве дыпадносін са Злучанымі Штатамі. У той жа час кіраўнік МЗС Венесуэлы выказаў зацікаўленасць у падтрыманні дыялогу з ЗША, але толькі на аснове ўзаемапавагі.

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа 11 сакавіка паведаміў аб тым, што Вашынгтон адклікае ўвесь астатні персанал з пасольства ў Венесуэле на працягу бягучага тыдня. Колькі амерыканскіх дыпламатаў да гэтага часу знаходзіцца ў Каракасе, не ўдакладняецца.

23 студзеня лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны. У той жа дзень часовым кіраўніком дзяржавы яго прызналі ЗША, да іх далучыліся краіны Групы Лімы (за выключэннем Мексікі), Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў, шэраг іншых краін. Дзеючы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура назваў тое, што адбылося, спробай перавароту і заявіў аб разрыве дыпламатычных адносін з ЗША.

12 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.03.2019
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:554
 
Ключевые слова:
США Венесуэла Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме