https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Казахстан высока ацэньвае ролю Беларусі ў ШАС


Казахстан высока ацэньвае ролю Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Такое меркаванне 13 чэрвеня выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў.
Пасол лічыць, што "без Беларусі і Казахстана ШАС зусім немагчыма, нягледзячы на наяўнасць такіх вялікіх дзяржаў, як Кітай, Расія і іншыя". Краіна наладзіла цеснае супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі - удзельніцамі аб`яднання. Так, яна мае вялікае значэнне ў рэалізацыі кітайскай ініцыятывы "Пояс і шлях", а з Казахстанам і Расіяй - развівае ЕАЭС.

Ермухамет Ертысбаеў падкрэсліў вялікую ролю Беларусі ў саюзе і ў цэлым аптымістычна выказаўся пра яго будучыню. "Глыбока перакананы, што постсавецкія краіны, а таксама Турцыя, В`етнам, Іран маюць інтарэс да ЕАЭС і хочуць да яго далучыцца. Гэта вялікае інтэграцыйнае аб`яднанне ў добрым сэнсе канкурэнтаздольнае і з ЕС, і з Паўночнаамерыканскім пагадненнем аб свабодным гандлі (НАФТА)", - сказаў дыпламат.

З такім жа аптымізмам Ермухамет Ертысбаеў глядзіць і ў будучыню беларуска-казахстанскіх адносін. Пастаўленая кіраўніцтвам дзвюх краін задача аб дасягненні тавараабароту ў памеры $1 млрд практычна выканана. Бакі блізка падышлі да гэтай лічбы (у мінулым годзе аб`ём узаемнага гандлю дасягнуў амаль $900 млн.), беларускі і казахстанскі бізнес настроены на развіццё супрацоўніцтва.

Пасол Казахстана прыняў удзел у экспертнай сустрэчы, якая адбылася на базе Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Тут абмяркоўваліся перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, парадак дня маючага адбыцца ў Бішкеку саміту ШАС (Казахстан з`яўляецца яе членам, у Беларусі - статус наглядальніка).

Эксперты таксама падвялі вынікі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Казахстане. За кандыдата ў прэзідэнты ад партыі Nur Otan Касым-Жамарта Такаева прагаласавалі 70,96 працэнта выбаршчыкаў, якія прыйшлі ў дзень выбараў, 9 чэрвеня, на выбарчыя ўчасткі краіны.

"Выбар казахстанскага народа - гэта выбар стабільнасці, устойлівага, прадказальнага развіцця краіны і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні", - падкрэсліў Ермухамет Ертысбаеў.

Як паведамлялася, 13 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з двухдзённым рабочым візітам у Кыргызстан. Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе Беларусь мае статус дзяржавы-наглядальніцы.

Выступленне Аляксандра Лукашэнкі плануецца ў час пасяджэння савета ў пашыраным складзе. Прэзідэнт акрэсліць пазіцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы і далейшым развіцці супрацоўніцтва ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб`яднання.

14 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.06.2019
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:456
 
Ключевые слова:
ШОС Выборы в Казахстане Ермухамет Ертысбаев Сотрудничнство Товарооборот Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме