https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 4 кастрычніка сустрэўся з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам


Уладзімір Макей абмеркаваў з генсакратаром ААН пытанні развіцця і рэфармавання арганізацыі.
"Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні, якія тычацца рэарганізацыі сістэмы развіцця, рэформаў сістэмы кіравання і кампанента міру і бяспекі ААН у кантэксце выканання Парадку дня — 2030", — паведамляе прэс-служба МЗС.

Беларускі бок выказаў падтрымку ініцыятывам генеральнага сакратара ААН "Моладзь-2030" і "Пакаленне без абмежаванняў", закліканым дапамагчы маладым людзям забяспечыць якасную адукацыю і годную працу. Са свайго боку Гутэрыш высока ацаніў актыўную працу Беларусі ў арганізацыі, у прыватнасці па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця і падтрыманні рэгіянальнай бяспекі.

Кіраўнік беларускага МЗС перадаў генеральнаму сакратару ААН запрашэнне ад імя Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь з афіцыйным візітам, а таксама ўзяць удзел у цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў чэрвені 2019 года.

У межах знаходжання ў ЗША адбылася сустрэча Уладзіміра Макея з прэзідэнтам Сусветнага яўрэйскага кангрэса Рональдам Лаўдэрам. Бакі абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння і ўдзелу ў сумесных мерапрыемствах і праектах, стан і перспектывы развіцця беларуска-амерыканскіх адносін.

Макей запрасіў прадстаўнікоў Сусветнага яўрэйскага кангрэса ўзяць удзел у Днях памяці з нагоды 75-годдзя знішчэння нацыстамі вязняў Мінскага гета, якія будуць праведзеныя ў Мінску 22—23 кастрычніка 2018 года.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства сустрэўся таксама з дырэктарам Яўрэйскага музея Нью-Ёрка Клаўдыяй Гулд. Яны абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва паміж беларускімі музеямі і Яўрэйскім музеем Нью-Ёрка. Суразмоўцы сышліся ў меркаванні аб неабходнасці ўмацавання культурнага ўзаемадзеяння паміж краінамі.

У межах наведвання музея беларускі дыпламат азнаёміўся з выставай работ мастакоў-авангардыстаў віцебскай школы "Шагал, Лісіцкі, Малевіч", якая ўключае шэраг твораў, прадстаўленых музеямі Мінска і Віцебска.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:05.10.2018
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:652
 
Ключевые слова:
ООН Всемирный еврейский конгресс Минское гетто
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме