https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стагоддзе беларускай дыпламатычнай службы, пачатак якой быў пакладзены ў студзені 1919 года, з`яўляецца важнай гістарычнай вяхой для нашай Беларусі


Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні, якое кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адрасаваў работнікам дыпламатычнай службы з нагоды маючага адбыцца юбілею.
Тэкст віншавання на ўрачыстым мерапрыемстве ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета агучыў прэм`ер-міністр Сяргей Румас.

Прэзідэнт у віншаванні адзначыў, што за перыяд работы беларускай дыпслужбы адбылося мноства знакавых падзей. Самыя яркія сярод іх - падпісанне ў 1945 годзе Статута ААН і ўваходжанне Беларусі ў склад заснавальнікаў Арганізацыі Аб`яднаных Нацый.

"Развіццё нацыянальнай дыпламатыі непарыўна звязана са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці, вырашэннем задач па забеспячэнні раўнапраўнай інтэграцыі нашай краіны ў сусветную палітычную, эканамічную, навуковую, культурную і інфармацыйную прастору, - гаворыцца ў віншаванні. - За гады незалежнасці Рэспубліка Беларусь дабілася значных дасягненняў на сусветнай арэне: захавала і ўмацавала традыцыйныя сувязі, пашырыла кола замежных партнёраў і саюзнікаў, стала ўдзельнікам інтэграцыйных праектаў, многіх аб`яднальных міжнародных ініцыятыў, адкрыла і асвоіла новыя перспектыўныя рынкі, зарэкамендавала сябе як донар рэгіянальнай бяспекі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтых дасягненнях немалая заслуга дыпламатаў, якія сваёй напружанай працай, высокім прафесіяналізмам і адказным падыходам да справы вы не раз пацвярджалі здольнасць эфектыўна абараняць законныя інтарэсы Беларусі, правы і свабоды яе грамадзян за мяжой. Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што Міністэрства замежных спраў і ў далейшым застанецца на перадавой барацьбы за суверэнітэт і рэальную незалежнасць, павышэнне ролі Беларусі ў свеце.

Прэзідэнт павіншаваў супрацоўнікаў МЗС і загранустаноў Беларусі са знамянальным юбілеем і пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у дзейнасці на карысць Радзімы. Асаблівыя словы ўдзячнасці ён адрасаваў ветэранам дыпламатычнай службы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай дыпламатыі, з`яўляючыся прыкладам служэння Айчыне.

18 студзеня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.01.2019
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:601
 
Ключевые слова:
Поздравление Дипломатическая служба Юбилей ООН Суверенитет Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме