https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ціхаакіянскі альянс прадаставіў Беларусі статус наглядальніка


Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Эквадоре.
На сустрэчы Савета міністраў Ціхаакіянскага альянсу, праведзенай у Мехіка, міністры замежных спраў і гандлю Чылі, Калумбіі, Перу і Мексікі адобрылі ўступленне Сербіі, Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў і Беларусі ў Альянс у якасці дзяржаў-наглядальніц.

"Атрыманне Беларуссю статусу наглядальніка ў Ціхаакіянскім альянсе паляпшае для нашай краіны рамачныя ўмовы для нарошчвання супрацоўніцтва, у першую чаргу эканамічнага, з чатырма дзяржавамі - членамі гэтага інтэграцыйнага аб`яднання - Мексікай, Калумбіяй, Перу і Чылі, а таксама з Лацінскай Амерыкай у цэлым", - адзначылі у дыппрадстаўніцтве.

Да гэтага статус наглядальніка ў альянсе быў у 55 дзяржаў. Сярод іх Аўстралія, Аўстрыя, Аргенціна, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грузія, Данія, Егіпет, Ізраіль, Індыя, Інданезія, Іспанія, Італія, Канада, Кітай, Літва, Нідэрланды, Польшча, Сінгапур, ЗША, Турцыя, Украіна, Францыя, Чэхія, Швецыя, Эквадор, Японія. Ён з`яўляецца самым маладым у Лацінскай Амерыцы субрэгіянальным эканамічным саюзам, члены якога аб`яднаны ідэяй глыбокай інтэграцыі і выкарыстання геаграфічнага становішча дзяржаў на ўзбярэжжы Ціхага і часткова (Мексіка і Калумбія) Атлантычнага акіянаў.

Краіны альянсу, якія рэалізуюць экспартную мадэль рыначнай эканомікі, імкнуцца ўсяляк развіваць знешнія сувязі і заваёўваць для сваіх тавараў максімальную колькасць рынкаў. Глыбокая інтэграцыя заснавана на блізкасці эканамічнай палітыкі і агульнасці заканадаўчай базы: усе краіны звязаны паміж сабой пагадненнямі аб свабодным гандлі, якія аблягчаюць гандлёва-эканамічную інтэграцыю. Іх таксама аб`ядноўвае наяўнасць дагавораў аб свабодным гандлі з ЗША, ЕС і шэрагам іншых краін.

Ціхаакіянскі альянс уяўляе сабой адзін з найбольш вялікіх гандлёва-эканамічных блокаў у Лацінскай Амерыцы. Насельніцтва чатырох краін-членаў складае 216 млн чалавек, сумарны ВУП - больш як $2,2 трлн, сумарны знешнегандлёвы абарот інтэграцыйнага аб`яднання перасягае $1 трлн.

Альянс мае рэальныя перспектывы для далейшага пашырэння - Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і Сінгапур ужо вядуць перагаворы аб уступленні ў яго ў якасці асацыіраваных членаў, Коста-Рыка разглядае магчымасць уступлення ў альянс у якасці паўнапраўнага члена.

У 2018 годзе сваю зацікаўленасць у далучэнні да гэтага інтэграцыйнага аб`яднання выказаў урад Эквадора.

25 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.06.2018
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:741
 
Ключевые слова:
Тихоокеанский альянс Товарооборот Свободная торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме