https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дасягнуць тавараабароту з Пакістанам у памеры $1 млрд можна нават без напружання


Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан Масудам Ханам Раджой з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.
Кіраўнік дзяржавы цёпла падзякаваў дыпламату за яго ўклад у развіццё дружалюбных беларуска-пакістанскіх сувязей.



"Вы нямала, нават шмат зрабілі ў плане ўстанаўлення вельмі дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў яго склаліся вельмі добрыя кантакты з кіраўніцтвам Пакістана.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што яшчэ не раз удасца сустрэцца і абмеркаваць перспектывы развіцця двухбаковых сувязей.

"Перад намі стаяць няпростыя задачы - мы стварылі фундамент нашых адносін, і цяпер трэба нарошчваць перш за ўсё гандлёва-эканамічныя кантакты, - падкрэсліў Прэзідэнт. - У нас канкрэтныя мэты - трэба перасягнуць мільярдны ўзровень нашага тавараабароту, чаго б гэта ні каштавала. Патэнцыял найвялікшы. Проста трэба працаваць. Нават без напружання мы зможам перасягнуць гэты рубеж. Мы будзем вельмі высока цаніць, калі ў гэтым напрамку нашы сябры ў Пакістане будуць рухацца. Я вас хачу запэўніць, што мы ў гэтым напрамку зробім усё".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў, што Беларусь для Пакістана заўсёды будзе надзейным сябрам, нягледзячы на якія-небудзь сусветныя катаклізмы.

22 студзеня 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2018
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:910
 
Ключевые слова:
Товарооборот Пакистан Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме