https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новы пасол Швецыі пачала працаваць у Беларусі


"Пасол прыехала, з панядзелка пачала працаваць. Заўтра будзе ўручаць даверчыя граматы", — паведамілі ў пасольстве Швецыі.
Новы пасол Швецыі Крысціна Ёханэсан пачала працаваць у Беларусі.

Да прызначэння ў Мінск Ёханэсан працавала ў прадстаўніцтве Швецыі пры Еўрасаюзе ў Бруселі. Яшчэ раней яна працавала ў генеральным консульстве Швецыі ў Санкт-Пецярбургу і ў шведскім пасольстве ў Маскве.

У Беларусі Крысціна Ёханэсан змяніла Марціна Оберга, які працаваў на пасадзе часовага паверанага (з ліпеня 2013 года), а затым — пасла (з красавіка 2015 года). Ён стаў першым кіраўніком дыпмісіі, акрэдытаваным у Беларусі пасля скандалу паміж Мінскам і Стакгольмам у 2012 годзе.

Прычынай абвастрэння адносін паміж Беларуссю і Швецыяй стала акцыя супрацоўнікаў шведскай кампаніі Studio Total, якія 4 ліпеня 2012 года на лёгкаматорным самалёце на гранічна малой вышыні перасеклі дзяржаўную мяжу Беларусі з боку Літвы і скінулі на беларускую тэрыторыю больш за 800 плюшавых медзведзянят з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі.

Неўзабаве пасля гэтага беларускія ўлады адмовілі ў працягу акрэдытацыі паслу Швецыі Стэфану Эрыксану, абвінаваціўшы яго ў дэструктыўнай дзейнасці. 30 жніўня 2012 года пасольства Швецыі ў Мінску было закрыта. У адказ шведскія ўлады адмовіліся прымаць у сябе новага пасла Беларусі і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм. Пасля закрыцця дыппрадстаўніцтваў функцыі пасольства Швецыі ў Мінску выконвала пасольства Эстоніі, а беларускага пасольства ў Стакгольме — дыппрадстаўніцтва Латвіі.

Вясной 2013 года Беларусь задаволіла просьбу шведскага боку аб акрэдытацыі ў Мінску часовага паверанага.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2017
 
Дата публикации:05.09.2017
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:991
 
Ключевые слова:
Беларусь-Швеция Посольство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме