https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС вітае рашэнне Канады аб зняцці гандлёвых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі


"Мы вітаем рашэнне канадскага боку аб адмене гандлёвых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі, якое набыло моц учора", — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 13 ліпеня на брыфінгу ў Мінску.
Прэс-сакратар нагадаў, што пра намер зняць абмежаванні, якія дзейнічалі ў двухбаковых гандлёвых адносінах больш за 10 гадоў, Атава абвясціла ўжо больш як год таму.

"Мы рады, што працэс афармлення гэтага рашэння паспяхова завершаны, — сказаў Мірончык. — Беларусь паслядоўна выступае супраць любых аднабаковых мер абмежавальнага характару ў адносінах паміж суверэннымі дзяржавамі як такімі, што перашкаджаюць натуральнаму працэсу развіцця ўзаемавыгадных сувязяў паміж краінамі. Рашэнне канадскага боку сведчыць аб тым, што пазіцыі Беларусі і Канады па гэтым пытанні зблізіліся".

Прэс-сакратар адзначыў, што з 2015 года развіццё беларуска-канадскіх адносін "набыло дынамічны характар". "Мы маем намер працягваць актыўны дыялог з Атавай па рэалізацыі магчымасцяў для наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў эканамічнай сферы", — падкрэсліў ён.

Рашэнне аб адмене санкцый у дачыненні да Беларусі было апублікаванае 26 чэрвеня на сайце канадскага ўрада. У ім сказана, што з 12 ліпеня Беларусь выключаецца са спіса краін (акрамя Беларусі ў ім таксама знаходзілася Паўночная Карэя), для экспарту ў якія неабходна атрымліваць дазвол Міністэрства замежных спраў і гандлю Канады.

"Канада здымае эканамічныя санкцыі з Беларусі, бо ЗША і Еўрасаюз зрабілі тое ж самае, — пракаментавала рашэнне ўрада канадскае МЗС. — Гэты перагледжаны падыход адлюстроўвае прызнанне Канадай таго, што ўрад Беларусі дамогся прагрэсу ў ключавых галінах, уключаючы вызваленне палітычных зняволеных і правядзенне мірных прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года". У заяве таксама адзначалася, што Канада прызнае канструктыўную ролю Беларусі ў садзейнічанні перамовам па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Раней аналагічныя крокі ў дачыненні да Беларусі зрабілі ЗША і ЕС. Злучаныя Штаты прынялі рашэнне аб частковым змякчэнні санкцый у дачыненні да Беларусі ў кастрычніку 2015 года, у лютым 2016-га санкцыі часткова адмяніў Еўрасаюз.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2017
 
Дата публикации:13.07.2017
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:873
 
Ключевые слова:
Канада Санкции Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме