https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зараз адкрываюцца вялікія магчымасці для міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Украіны


Пра гэта заявіў кіраўнік украінскага пасольства Ігар Кізім.
"Дзякуючы рэформе па дэцэнтралізацыі, што праводзіцца ва Украіне, на месцах з`явілася значная сума грошай у распараджэнні мясцовых бюджэтаў, — адзначыў ён. — Называлася лічба ў 100 мільярдаў грыўняў (гэта прыблізна 4 мільярды долараў), якія мясцовыя ўлады могуць выкарыстаць для праектаў на рэгіянальным узроўні. Мясцовая ўлада можа выкарыстоўваць гэтыя грошы для развіцця інфраструктурных праектаў — будаўніцтва дарог, развіцця камунальнага транспарту, школ, сацыяльнай сферы і гэтак далей. Гэта дае вялікія рэсурсы і вялікія рэзервы, у тым ліку у плане закупкі прадукцыі машынабудавання, што вырабляецца ў Беларусі".

Паводле слоў дыпламата, Украіна таксама зацікаўленая ў развіцці супрацоўніцтва ў сферах дарожнага будаўніцтва і энергаэфектыўнасці. "У нас была прынятая спецыяльная праграма па паляпшэнні дарожнай інфраструктуры. Гэта яшчэ 1,8 мільярда долараў. Мы запрасілі да ўдзелу ва ўсіх тэндарах, якія адкрываюцца, беларускі бок без абмежаванняў", — сказаў Кізім.

Украіне, дадаў ён, цікавы і вопыт Беларусі па будаўніцтве заводаў па перапрацоўцы смецця. "Зараз мы праводзім тэндары па гэтым пытанні і запрашаем беларускі бок да ўдзелу ў іх", — сказаў пасол.

Ігар Кізім падкрэсліў узаемную цікавасць абедзвюх краін да супрацоўніцтва. "Яна пацверджаная яшчэ і тым, што было прынятае рашэнне прэзідэнтаў аб правядзенні форумаў рэгіёнаў, па чарзе ва Украіне і Беларусі. Называліся нават гарады іх магчымага правядзення — напрыклад Гомель і Жытомір. Я пакуль не магу казаць пра даты і колькасць удзельнікаў, але такая праца вядзецца. Ідэя была, каб да канца года першы форум адбыўся", — сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, Беларусь і Украіна таксама "адчуваюць узаемную цікавасць ва ўзаемных інвестыцыях". "Інвестыцыі — украінскія ці з іншай краіны — ідуць туды, дзе створаныя ўмовы, бізнес нельга падмануць ніякімі палітычнымі лозунгамі. Усё залежыць ад таго, наколькі будзе цікавае бізнес-асяроддзе ў Беларусі для прыходу інвестыцый. Наколькі я памятаю, вашых інвестыцый ва Украіну цяпер пакуль больш", — сказаў пасол.

За час працы Кізіма ў Беларусі (з сакавіка 2017 года) украінскія бізнесмены не звярталіся ў пасольства з якімі-небудзь праблемамі. "Ведаю, што некаторыя праблемы былі, але іх вырашылі, у тым ліку і ў час сустрэчы прэзідэнтаў. Напрыклад па сертыфікатах на пэўную прадукцыю знайшлі рашэнне, былі іншыя рашэнні", — сказаў дыпламат.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2017
 
Дата публикации:01.08.2017
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:743
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Товарооборот Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме