https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Кітайскую Народную Рэспубліку з рабочым візітам, які пройдзе 13—16 мая.


Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Кіраўнік дзяржавы ў Пекіне прыме ўдзел у форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс і адзін шлях", дзе выкладзе прапановы беларускага боку па паглыбленні і пашырэнні супрацоўніцтва на еўразійскім кантыненце з акцэнтам на сумесным мірным ўзаемавыгадным развіцці.

"Чакаецца, што на палях міжнароднага форуму прэзідэнт Беларусі правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і перамоў з замежнымі лідарамі", — паведамляе прэс-служба.

Запланавана таксама двухбаковая сустрэча Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой плануецца абмеркаваць "далейшае практычнае напаўненне новага этапу беларуска-кітайскіх адносіны — давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва". Бакі разгледзяць перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння ў розных сферах, рэалізацыю найбольш буйных і знакавых сумесных праектаў.

Алексей Орешко, БелаПАН
Мінск, 13 мая 2017
 
Дата публикации:13.05.2017
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1028
 
Ключевые слова:
Китай Форум "Один пояс -один путь"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме