https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пытанне будаўніцтва АЭС у Астраўцы (Гродзенская вобласць) абмяркоўвалася падчас сустрэчы кіраўнікоў Літвы, Латвіі і Эстоніі з віцэ-прэзідэнтам ЗША Майклам Пенсам.


Як паведамляе прэс-служба літоўскага прэзідэнта, сустрэча адбылася 31 ліпеня ў Таліне (Эстонія).
Прэзідэнт Літвы Грыбаўскайтэ назвала беларускую АЭС нетрадыцыйнай зброяй Расіі

Паводле слоў прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ, актыўная роля ЗША ў рэгіянальным энергетычным сектары набывае стратэгічнае значэнне.

"Рашэнне ЗША аб санкцыях у дачыненні да Расіі, якое закранае і энергетычныя праекты, — гэта жорсткі сігнал аб тым, што патурання спробам Крамля выкарыстаць сваё становішча ў энергетычным сектары для маніпуляцый і ўмяшання ў палітыку іншых краін не будзе, — гаворыцца ў паведамленні прэс-служба літоўскага прэзідэнта. — На сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЗША кіраўнік краіны таксама падкрэсліла, што прадэманстраваная ЗША цвёрдая пазіцыя ў дачыненні да геапалітычных энергетычных праектаў Крамля мае выключнае значэнне ў плане ўзнікнення новай пагрозы — будаўніцтва блізу межаў НАТА небяспечнай Беларускай АЭС у Астраўцы, якая можа быць выкарыстаная і як нетрадыцыйная зброя".

Грыбаўскайтэ адзначыла, што доўгатэрміновы ўдзел ЗША ў арганізацыі бяспекі рэгіёна жыццёва важны для краін Балтыі. "Роля самага магутнага саюзніка па НАТА ў дасягненні рашэнняў у сферы рэгіянальнай супрацьпаветранай абароны з`яўляецца вызначальнай, а пастаянная прысутнасць вайскоўцаў і тэхнікі ЗША ў балтыйскіх краінах — наймацнейшы сродак стрымлівання", — падкрэслівае прэс-служба.

Літоўскі прэзідэнт адзначыла, што ва ўмовах, калі рэгіён сутыкаецца з ваеннымі і гібрыднымі пагрозамі, ЗША гарантавана ажыццяўляюць свае абаронныя абавязацельствы. Дыслакаваныя для правядзення вучэнняў па супрацьпаветранай абароне ў Літве сістэмы Patriot, умацавальная знішчальнікамі ЗША місія паветранай паліцыі НАТА, прыбыццё ў Балтыйскае мора ваенных караблёў ЗША, павелічэнне фінансавання для еўрапейскай ініцыятывы стрымлівання — гэта цвёрдая дапамога бяспекі балтыйскіх краін, Еўропы і ўсяго альянсу, падкрэсліла кіраўнік Літвы.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2017
 
Дата публикации:01.08.2017
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:941
 
Ключевые слова:
Литва Белорусская АЭС НАТО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме