https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Кішынёве ў 2017 годзе плануецца ўстанавіць помнік Францыску Скарыну


Аб гэтым гаварылася на сустрэчы пасла Беларусі ў Малдове Сяргея Чычука з міністрам культуры Малдовы Монікай Бабук.
У Кішынёве ў 2017 годзе плануецца ўстанавіць помнік-бюст беларускаму першадрукару Францыску Скарыну. Я

к паведамілі ў беларускім пасольстве ў Кішынёве, у час сустрэчы Моніцы Бабук было перададзена пасланне міністра культуры Беларусі Барыса Святлова з прапановамі па сумесных дзеяннях у мэтах устаноўкі ў 2017 годзе ў сталіцы Малдовы помніка-бюста беларускаму першадрукару Францыску Скарыну.

У ходзе сустрэчы былі таксама абмеркаваны пытанні сумеснага стварэння дакументальнага фільма, прысвечанага 25-й гадавіне ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, правядзення ў 2017 годзе Дзён культуры Малдовы ў Беларусі і іншыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры.

Была дасягнута дамоўленасць аб стварэнні сумеснай рабочай групы міністэрстваў культуры Беларусі і Малдовы для рэалізацыі шырокага кола дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе 17-га пасяджэння міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

21 студзеня 2017, Кішынёў
Андрэй Гусін - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2017
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:936
 
Ключевые слова:
Молдова Дни культуры Францыск Скарына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме