https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала пратэст у сувязі з выказваннямі дырэктара Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў пра Беларусь і беларускую мову


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"22 снежня ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы саветнік-пасланнік пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.

У ходзе сустрэчы ў МЗС расійскаму дыпламату быў заяўлены пратэст у сувязі з растыражаванымі СМІ выказваннямі дырэктара Федэральнай дзяржаўнай навуковай бюджэтнай установы "Расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў" Леаніда Рашэтнікава ў адрас Беларусі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Беларускім бокам была дадзена прынцыповая ацэнка адносна неабгрунтаванасці па сутнасці і катэгарычнай непрымальнасці па форме такіх заяў.

"Падкрэслена, што яны абсалютна не адпавядаюць стратэгічнаму характару беларуска-расійскіх адносін, а таксама зафіксаваным у двух- і шматбаковых дакументах прынцыпам, на якіх грунтуецца супрацоўніцтва нашых брацкіх дзяржаў, - павагі суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці", - заявілі ў МЗС.

22 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.12.2016
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:997
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Леонид Решетников Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме