https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Славакія маюць намер супрацоўнічаць у атамнай энергетыцы, фармацэўтыцы і нафтахіміі


Такая дамоўленасць дасягнута па выніках сустрэчы прэм`ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова і старшыні ўрада Славакіі Роберта Фіца.
Перспектыўным таксама бачыцца супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўцы, сферы інфармацыйных тэхналогій, сельскай гаспадарцы, турызме.

Як паведаміў Андрэй Кабякоў, у час перагавораў падрабязна абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў беларуска-славацкага ўзаемадзеяння. Пры гэтым ключавым напрамкам узаемадзеяння з`яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Гэты візіт славацкай дэлегацыі мае асаблівую значнасць як для развіцця двухбаковых адносін, так і ў кантэксце пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС.

"Разлічваем на садзейнічанне славацкага боку далейшаму развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку па лініі "Усходняга партнёрства", - адзначыў прэм`ер-міністр.

Садзейнічаць рэалізацыі намечаных планаў будзе беларуска-славацкая сумесная камісія па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Яе пасяджэнне плануецца ў першым квартале 2017 года.

У сваю чаргу Роберт Фіца прапанаваў правесці ў Славакіі форум прадпрымальнікаў дзвюх краін, а таксама падпісаць двухбаковае пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

25 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2016
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:681
 
Ключевые слова:
Беларусь-Словакия Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме