https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Разгляд пытання аб вяртанні ў Беларусь амерыканскага пасла адновіцца пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША


Пра гэта заявіў павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Скот Роланд.
Разгляд пытання аб абмене пасламі паміж Мінскам і Вашынгтонам адновіцца пасля прызначаных на гэты год выбарчых кампаній у ЗША і Беларусі.

У сакавіку 2008 года колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Мінску была скарочаная паводле патрабавання беларускага боку з 35 да пяці чалавек. Гэта адбылося пасля ўвядзення Злучанымі Штатамі санкцый у дачыненні да дзяржканцэрна "Белнафтахім" у сувязі з парушэннямі правоў чалавека.

Крыху пазней пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Мінск згодна з патрабаваннямі беларускага боку пакінула пасол Карэн Сцюарт.

У 2014 годзе беларускі бок дазволіў павялічыць штат пасольства ЗША з пяці да шасці чалавек, пасля чаго амерыканскае дыппрадстаўніцтва пашырыла спіс візавых паслуг для грамадзян Беларусі.

"Толькі цяпер, упершыню пасля 2008 года, мы пачынаем весці размову аб магчымым абмене пасламі — беларускага ў Вашынгтон, амерыканскага ў Мінск, — адзначыў Роланд. — Гэта пытанне, разгляд якога адкладзены да правядзення парламенцкіх выбараў у Беларусі (у верасні) і прэзідэнцкіх выбараў у ЗША (у лістападзе). Калі такі абмен адбудзецца, сюды прыедуць дыпламаты, якія забяспечаць ўжо іншы ўзровень пасольскай прысутнасці".

На сённяшні дзень у пасольстве ЗША ў Беларусі дазволена працаваць дзевяці дыпламатам. Чакаецца, што два новых супрацоўнікі прыбудуць у Мінск блізу верасня гэтага года, паведаміў Роланд. Паводле яго слоў, адзін з гэтых дыпламатаў зойме пасаду дарадцы па эканамічных пытаннях. Гэты чалавек, падкрэсліў кіраўнік дыпмісіі, можа рэальна дапамагчы развіццю і пашырэнню гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных адносін паміж дзвюма краінамі, у чым, паводле яго слоў, "відавочна, зацікаўлены беларускі бок".

Другі новы супрацоўнік, які павінен прыбыць у пасольства ў Мінску, зоймецца вырашэннем пытанняў адміністрацыйнага і гаспадарчага характару.

Павераны выказаў надзею на тое, што ў хуткім часе пасольства зможа атрымаць пастаянную акрэдытацыю для ваеннага аташэ. Чакаецца, што гэта адбудзецца ў канцы гэтага года або ў пачатку наступнага.

Паводле слоў Роланда, скарочаны штат супрацоўнікаў пасольства ЗША накладвае пэўныя абмежаванні, у тым ліку на консульскую працу. Так, напрыклад, пасольства да гэтага часу не можа выдаваць беларусам візы ў поўным аб`ёме, займаючыся ў асноўным аднаўленнем уязных дакументаў і выдачай віз некаторым катэгорыям.

Гаворачы пра аптымальную колькасць супрацоўнікаў амерыканскага пасольства, Роланд адзначыў, што гэта залежыць ад таго кола пытанняў, якія ЗША хочуць вырашаць са свайго боку з Беларуссю, і тых, якія беларускі бок хацеў бы вырашаць з ЗША.

6 ліпеня Скот Роланд быў прыняты Аляксандрам Лукашэнкам у сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі ў Мінску. 8 ліпеня ён пакіне Беларусь.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2016
 
Дата публикации:06.07.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:824
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Дипкорпус Посольство Санкции Выборы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме