https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускае МЗС асудзіла спробу перавароту ў Турцыі і заклікала грамадзян устрымацца ад паездак туды


"Беларускі бок рашуча асуджае злачынную спробу незаконнага звяржэння дзяржаўнай улады", — гаворыцца ў распаўсюджанай 16 ліпеня заяве МЗС у сувязі са спробай перавароту ў Турцыі.
"З сур`ёзнай заклапочанасцю і непакоем успрынятыя весткі з Турэцкай Рэспублікі аб спробе ваеннага перавароту, якая была здзейснена ізаляванай групай турэцкіх вайскоўцаў. Асаблівае шкадаванне выклікаюць ахвяры сярод цывільнага насельніцтва", — гаворыцца ў заяве.

МЗС падкрэслівае, што цалкам салідарны з турэцкім кіраўніцтвам, "якое кваліфікуе гэтыя дзеянні як здрадніцкую атаку на народ і законна абраную ўладу Турцыі". "Мы выказваем сваю падтрымку прэзідэнту і ўраду Турэцкай Рэспублікі. Мы перакананыя, што ўрад Турцыі пры падтрымцы народа і арміі здолее ў кароткія тэрміны стабілізаваць сітуацыю ў краіне", — адзначаецца ў дакуменце.

Ведамства "рэкамендуе беларускім грамадзянам да стабілізацыі становішча ў краіне ўстрымацца ад запланаваных паездак у Турэцкую Рэспубліку".

"Беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца цяпер у Турцыі, рэкамендуем захоўваць спакой і ў мэтах забеспячэння ўласнай бяспекі выключыць наведванне месцаў масавага збору, а таксама па магчымасці не пакідаць месцаў пражывання", — раіць МЗС.

У пасольстве Беларусі ў Анкары і генеральным консульстве ў Стамбуле ў кругласутачным рэжыме працуе гарачая тэлефонная лінія. Тэлефоны пасольства: +903-12-441-67-69, +905-30-499-25-35 (мабільны), консульства: +905-317-19-11-17.

Яшчэ ноччу пасольства заклікала "захоўваць спакой, пільнасць і не пакідаць месцаў пражывання".

Спроба перавароту была здзейснена ўвечары 15 ліпеня. У выніку сутыкненняў у Стамбуле і Анкары загінула каля 60 чалавек. Турцыя закрыла паветраную прастору і межы, уведзена каменданцкая гадзіна. Першы з трох запланаваных на 16 ліпеня чартарных рэйсаў "Белавія" ў Анталію перанесены на 14 гадзін — з 4.05 на 18.15.

Астатнія два пакуль плануюцца па раскладзе. Між тым стамбульскі аэрапорт ужо аднавіў працу. Адтуль у Мінск сёння павінен прыбыць самалёт "Турэцкіх авіяліній".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 ліпеня 2016
 
Дата публикации:16.07.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:813
 
Ключевые слова:
Посольство Турция Переворот Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме