https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі і пасол Германіі Петэр Дэтмар 5 лютага абмеркавалі эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне дзвюх краін


Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства.
Зіноўскі падкрэсліў, што Германія з`яўляецца адным з асноўных эканамічных партнёраў Беларусі, а прадстаўнікі Мінэканомікі імкнуцца браць актыўны ўдзел у мерапрыемствах эканамічнай накіраванасці, якія праходзяць у Германіі і "закліканыя прадставіць магчымасці Беларусі германскім партнёрам".

"Гаворачы пра інвестыцыйнае супрацоўніцтва, міністр эканомікі выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі ў нашай краіне шэрагу буйных інвестыцыйных праектаў з удзелам германскага капіталу", — адзначылі ў прэс-службе.

У сваю чаргу, Дэтмар адзначыў уплыў глабальных тэндэнцый, якія негатыўна адбіліся на двухбаковым тавараабароце і паўплывалі на дынаміку інвестыцый з Германіі, што прыцягваюцца ў Беларусь. Пасол паведаміў, што прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў нашай краіне плануе правесці ў 2016 годзе дзевяць інвестыцыйных мерапрыемстваў.

Паводле звестак Белстата, за студзень—лістапад мінулага года тавараабарот паміж Беларуссю і Германіяй склаў 2,26 млрд. долараў ЗША, знізіўшыся да аналагічнага перыяду 2014 года на 40,8%. Сальда ў гандлі з Германіяй за 11 месяцаў склалася адмоўным — 243,1 млн. долараў.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2016
 
Дата публикации:05.02.2016
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:600
 
Ключевые слова:
Беларусь-Германия Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме