https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусь прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя Еўрасаюза


Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.
Дэлегацыя Еўрасаюза на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Еўракамісіі па пытаннях суседства і перамоў аб пашырэнні Катарынай Мацернавай і віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Ласла Бараняй прыбыла ў Мінск 23 лютага.

На брыфінгу ў Міністэрстве замежных спраў 18 лютага прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык паведаміў, што ў склад дэлегацыі таксама ўваходзяць прадстаўнікі генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па эканамічных і фінансавых пытаннях, пастаяннага прадстаўніцтва Еўрапейскага інвестыцыйнага банка ў Маскве і прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. У праграме візіту — сустрэчы прадстаўнікоў ЕС з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка, міністэрстваў эканомікі, фінансаў, замежных спраў і Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

"У рамках візіту плануецца разгледзець становішча і перспектывы развіцця эканамічнага і фінансавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, а таксама магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі з еўрапейскімі і міжнароднымі фінансавымі інстытутамі", — адзначыў прэс-сакратар МЗС.

Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ) з`яўляецца фінансавым інстытутам ЕС. Яго асноўная задача — спрыяць эканамічнаму, сацыяльнаму і тэрытарыяльнаму адзінству Еўрасаюза з дапамогай збалансаванага развіцця рэгіёнаў ЕС. Акцыянерамі банка з`яўляюцца 27 дзяржаў ЕС. На чале кіраўніцтва ЕІБ знаходзіцца савет кіраўнікоў, які складаецца з 27 міністраў фінансаў краін Еўрасаюза. Банк выдзяляе крэдыты ў асноўным з рэсурсаў, занятых з рынку доўгатэрміновага пазыковага капіталу, да якіх дадаецца частка капіталу акцыянераў. За межамі ЕС банк падтрымлівае стратэгіі краін — кандыдатаў на ўступленне, а таксама кіруе фінансавым вымярэннем пагадненняў, заключаных у адпаведнасці з праектам дапамогі ЕС краінам, якія развіваюцца.

Мінск звяртаўся да Еўрасаюза з просьбай аб фінансавай дапамозе шэсць гадоў таму. Пра гэта ў чэрвені 2009 года паведамляў Андрэй Харкавец, які тады займаў пасаду міністра фінансаў Беларусі. У лістападзе 2010-га часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель заяўляў, што супрацоўніцтва Еўрапейскага інвестыцыйнага банка з Беларуссю залежыць ад агульнага ўзроўню адносінаў Бруселя з Мінскам. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі ў Мінску і арышту апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты беларуска-еўрапейскія адносіны былі некалькі гадоў фактычна замарожаныя. Больш за тое, ЕС увёў візавыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Большасць гэтых санкцый былі адмененыя 15 лютага гэтага года.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 23 лютага 2016
 
Дата публикации:23.02.2016
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:627
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции Инвестиции Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме