https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дыпламаты высвятляюць абставіны затрымання ў Тайландзе двух грамадзян Беларусі


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
"Пакуль тайландскі бок афіцыйна не паведамляў нам аб затрыманні грамадзян Беларусі па падазрэнні ў махлярстве з банкаўскімі карткамі. Мы высвятляем абставіны і прымаем меры для аказання консульска-прававой дапамогі па лініі беларускага пасольства ў В`етнаме і ганаровага консула Беларусі ў Тайландзе", - заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі.

Раней у інтэрнэце са спасылкай на СМІ Тайланда з`явілася інфармацыя аб арышце ў Бангкоку двух беларусаў па абвінавачанні ў выкарыстанні падробленых банкаўскіх картак. Паведамляецца, што арышт адбыўся яшчэ ў канцы кастрычніка на адной са станцый метро Бангкока, аднак аб гэтым факце стала вядома толькі цяпер.

3 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.12.2015
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:623
 
Ключевые слова:
Таиланд Криминал Мошенничество Банковские карточки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме