https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка заклікае Расію і Турцыя пайсці на ўступкі і кампрамісы для аднаўлення добрых адносінаў


Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 12 снежня ў Ашхабадзе на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю нейтралітэту Туркменістана.
"Трэба пераадолець усялякія нагнятанні запалу і знайсці магчымасць зрабіць для пачатку хаця б паўкроку насустрач адзін аднаму. І праблема вырашыцца. Адновяцца тыя добрыя, блізкія адносіны, якія былі паміж гэтымі народамі і дзяржавамі і абавязкова будуць", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў цяперашнім свеце ўсе ўзаемазвязаныя. "Калі загарыцца ў адной частцы свету, то імгненна адгукнецца і ў іншай. І калі мы дапусцілі дзесьці памылкі, трэба іх умець прызнаваць і, як гаварыў прэзідэнт Узбекістана, прызнаўшы іх, знайсці ў сабе сілы пайсці на ўступкі і кампрамісы для таго, каб згладзіць сітуацыю", — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

"Памылкі ў гэтым бурным свеце непазбежныя, і іх трэба не нагнятаць, а вырашаць. Даруйце мне, гэта тычыцца і апошняга канфлікту паміж нашай Расіяй і дружалюбнай нам Турцыяй", — падкрэсліў Лукашэнка.

Варта адзначыць, што з гэтым заклікам афіцыйны беларускі лідар выступіў напярэдадні сустрэчы з прэзідэнтам Расіі.

14—15 снежня Лукашэнка паводле запрашэння Уладзіміра Пуціна наведае Расію з афіцыйным візітам. Як перадае сайт Крамля, "15 снежня адбудуцца перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па шырокім спектры актуальных пытанняў расійска-беларускіх адносінаў і міжнароднага парадку дня".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 снежня 2015
 
Дата публикации:12.12.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:869
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме