https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэдні памер пенсіі ў Мінску за пяць гадоў павялічыўся ў 5,2 раза


Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка.
У Мінску сярэдні памер назначаных пенсій за пяць гадоў павялічыўся ў 5,2 раза: з Br570,5 тыс. у верасні 2010 года да Br2 млн 973,1 тыс. у верасні 2015-га. 

Для паляпшэння пенсійнага забеспячэння памеры працоўных пенсій у перыяд з верасня 2010 года па верасень 2015-га павышаліся 14 разоў.

Ірына Дудка адзначыла, што ў Мінску захаваны стандарты ў галіне сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У кожным з 9 адміністрацыйных раёнаў горада працуе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Маючым патрэбу прадастаўляюцца сацыяльныя паслугі дома, сядзелкі, часовага прытулку, сацыяльнага таксі. У цэнтрах адкрыты аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і пажылых грамадзян, у крокавай даступнасці функцыянуюць сацыяльна-кансультацыйныя пункты.

Для людзей, знаходжанне якіх у дамашніх умовах па шэрагу прычын немагчыма, у Мінску арганізавана сетка стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, дзе пражываюць больш як 2,5 тыс. чалавек. За мінулы час уведзены новыя карпусы ў псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў нумар 1 і 3, адкрыты цэнтр сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, ліквідавана чарга на пасяленне ў дамы-інтэрнаты псіханеўралагічнага профілю.

Стацыянарныя ўстановы сацабслугоўвання прадастаўляюць паслугі па платным, кароткатэрміновым пражыванні, працуюць аддзяленні павышанай камфортнасці, паліятыўнага догляду.

Намеснік старшыні профільнага камітэта мэрыі нагадала, што ў 2011 годзе ў Гарадскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны і працы "Світанак" і тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адміністрацый раёнаў сталіцы стартаваў эксперымент па сацабслугоўванні на аснове дагавораў пажыццёвага ўтрымання (рэнта). Новай формай сацыяльнага абслугоўвання за мінулы перыяд скарысталіся 20 пажылых мінчан.

У Мінску на 1 верасня бягучага года атрымальнікамі пенсій з`яўляюцца больш як 469 тыс. чалавек, або 24,2 працэнта пражываючых у сталіцы (18,04 працэнта пенсіянераў у рэспубліцы). З іх 166,5 тыс. чалавек (35,5 працэнта ад агульнай колькасці атрымальнікаў пенсій) прадаўжаюць працаваць.

2 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.10.2015
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:943
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Пенсия Индексация Дома-интернаты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме