https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Літва гатовы да прадаўжэння адкрытага канструктыўнага ўзаемадзеяння па ўсіх актуальных пытаннях двухбаковага, рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва


Аб гэтым 12 лістапада заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.
Уладзімір Макей звярнуў увагу, што беларускі і літоўскі бакі падтрымліваюць адкрыты, шчыры пастаянны дыялог.

Апошнім часам адбылася серыя мерапрыемстваў, на якіх разглядаліся як пытанні двухбаковых адносін, так і ўзаемадзеянне з ЕС.

У прыватнасці, на гэтым тыдні ў Мінску адбылося чарговае пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. 12лістапада міністры замежных спраў Беларусі і Літвы таксама абмеркавалі ўсе актуальныя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва і дамовіліся трымаць выкананне дасягнутых дамоўленасцей на асаблівым кантролі.

"На сённяшніх перагаворах мы ў тым ліку прадоўжылі дыялог па тэмах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, у тым ліку па самых адчувальных з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва", - праінфармаваў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, былі закрануты пытанні ўзаемадзеяння ў сферы транспарту, транзіту, энергетыкі, развіцця інфраструктуры, узаемадзеяння з ЕС.

12 лістапада 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.11.2015
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:651
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Товарооборот Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме