Кіраўнік МЗС Беларусі і пасол Казахстана абмеркавалі перспектывы развіцця шматбаковага супрацоўніцтва
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 20 кастрычніка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ерланам Байжанавым.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-казахстанскіх адносін.
Асаблівая ўвага была ўдзелена маючым адбыцца мерапрыемствам двухбаковага і шматбаковага характару.