https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Беларусі: Абвінавачанні Кыргызстана ідуць уразрэз з міжнароднымі нормамі крымінальнага судаводства


Беларускае МЗС не бачыць сэнсу каментаваць "абразлівыя паралелі і выказванні кіраўніцтва Кыргызстана на адрас Беларусі".
Пра гэта гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства, прынятай у адказ на выказванні афіцыйнага Бішкека адносна забойства ў Мінску кыргызскага крымінальнага аўтарытэта Анапіяева і неабходнасці экстрадыцыі братоў Бакіевых.

У МЗС лічаць, што "такія гарачыя эмацыянальныя заявы былі б немагчымыя на ўзроўні лідара цывілізаванай дзяржавы". 

"Але нават калі пакінуць за дужкамі іх прадузятасць, то выказаныя на вышэйшым узроўні абвінавачанні ва ўчыненні цяжкага злачынства ідуць уразрэз з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі крымінальнага судаводства", — гаворыцца ў распаўсюджанай 27 лютага заяве. 

У МЗС таксама падкрэсліваюць: "У любой сучаснай краіне Канстытуцыя і законы ўстанаўліваюць, што ніхто не можа быць прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, пакуль яго вінаватасць не будзе даказаная прысудам, які набыў моц". "Аднак, мяркуючы па шэрагу завочных крымінальных працэсаў, якія прайшлі ў Кыргызстане, гэтая краіна ў цэлым мае свой, спецыфічны падыход да правасуддзя. Гэта выклікае сумненне ў здольнасці кіргізскай дзяржавы забяспечваць выкананне правоў сваіх грамадзян, у тым ліку і права на справядлівую судовую абарону", — гаворыцца ў заяве. 

Паводле меркавання МЗС, кампетэнтныя органы Беларусі "дакладна выконваюць сваю працу і прымаюць усе неабходныя меры па ўстанаўленні і затрыманні асоб, што маюць дачыненне да забойства, як мяркуецца, грамадзяніна Кыргызстана". "Любое ўмяшанне ў іх працу, у тым ліку і з боку вышэйшых службовых асоб замежных дзяржаў, у корані непрымальнае", — падкрэсліваецца ў заяве. 

Нагадаем, 18 лютага ў Мінску ў багажніку аўтамабіля быў знойдзены труп мужчыны. 24 лютага беларускія следчыя органы паведамілі, што забіты апазнаны як крымінальны аўтарытэт з Кыргызстана Алмамбет Анапіяеў, аднак працэдура ідэнтыфікацыі асобы працягваецца.

26 лютага прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў заявіў, што за забойствам Анапіяева стаіць Жаныбек Бакіеў, брат былога кіраўніка Кыргызстана Курманбека Бакіева. "Крывавыя крымінальныя разборкі" ў Мінску "не пакідаюць сумненняў у тым, што члены сям`і Бакіевых адчулі ў Беларусі поўную беспакаранасць і разам са сваімі галаварэзамі працягваюць забіваць", гаварылася ў заяве Атамбаева. "Каго яшчэ павінны забіць Бакіевы, каб улады Беларусі ўбачылі, нарэшце, звярыную і людаедскую сутнасць гэтай крымінальнай сям`і? Гэтыя каты будуць праліваць кроў усюды, дзе б ні апынуліся, у тым ліку ў Беларусі, якая дала ім прытулак!" — лічыць Атамбаеў.

Ён нагадвае, што Кыргызстан дамагаецца выдачы братоў Бакіевых ужо амаль пяць гадоў. Афіцыйны Мінск, на яго думку, кожны раз не толькі "лічыў за лепшае адмовіць Бішкеку ў законных патрабаваннях", але і заахвочваў прысутнасць Бакіевых у Беларусі, "уручаючы ім нацыянальныя пашпарты, дзяржаўныя ўзнагароды і віншуючы з юбілеямі". 

Міністэрства замежных спраў Кырзызстана таксама звярнулася да беларускага боку з заклікам "прыняць пэўныя і дзейныя меры па затрыманні і экстрадыцыі злачынцаў у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі". 

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2015
 
Дата публикации:27.02.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:966
 
Ключевые слова:
Кыргызстан Жаныш Бакиев Криминал Экстрадиция Алмамбет Анапияев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме