https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


14 лютага Прэзідэнт Казахстана па выніках мінскай сустрэчы правёў тэлефонные размовы з лідарамі Украіны і Расіі


Пра гэта паведаміла прэс-служба Нусултана Назарбаева.
Усе бакі канфлікту на Данбасе павінны забяспечыць няўхільнае выкананне комплексу мер, прынятых у мінскіх пагадненнях, заявіў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў у тэлефоннай размове са сваім украінскім калегам Пятром Парашэнкам 14 лютага. Гэтага чакае ўвесь свет, падкрэсліў казахстанскі кіраўнік.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў яму за асабісты ўдзел і важкі ўклад у прасоўванне працэсу мірнага ўрэгулявання канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны, папрасіўшы і надалей прыкладаць намаганні ў гэтым кірунку.

Парашэнка "запэўніў, што ўкраінскі бок спыніць агонь у прызначаны час і звярнуў ўвагу на неабходнасць ажыццяўлення іншым бокам аналагічнага дзеяння".

Як адзначае прэс-служба ўкраінскага кіраўніка, Назарбаеў падкрэсліў, што Парашэнка правёў каласальную работу ў Мінску і паказаў сябе як прэзідэнт міру.

"Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што цэніць намаганні прэзідэнта Казахстана для дасягнення міру і разлічвае на яго далейшую актыўную пазіцыю для забеспячэння выканання мінскіх дамоўленасцей усімі бакамі, перш за ўсё Расіяй, асабліва аб спыненні агню і адводу ваеннай тэхнікі", — гаворыцца ў паведамленні.

Размова адбылася па ініцыятыве ўкраінскага боку.

У гэты ж дзень Назарбаеву патэлефанаваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Лідары дзвюх дзяржаў абмеркавалі вынікі мінскай сустрэчы, накіраванай на ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу. Прэзідэнт Казахстана, паводле інфармацыі яго прэс-службы, адзначыў, што менавіта сустрэча "нармандскай чацвёркі" на вышэйшым узроўні і асабліва актыўная пазіцыя Пуціна на перамовах садзейнічалі дасягненню пагадненняў у Мінску.

Кіраўнікі дзяржаў "адзначылі выключную важнасць выканання абодвума бакамі канфлікту дамоўленасці аб спыненні агню ў прызначаны час" (з 00 гадзін 15 лютага).

Прэс-служба Крамля па выніках размовы Пуціна з Назарбаевым была лаканічная: "Грунтоўна абмеркаваныя вынікі мінскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў "нармандскім фармаце". Закранутыя таксама некаторыя пытанні еўразійскай эканамічнай інтэграцыі".

Трэба адзначыць, што першапачаткова сустрэча кіраўнікоў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі планавалася 15 студзеня ў Астане.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 лютага 2015
 
Дата публикации:15.02.2015
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1686
 
Ключевые слова:
Казахстан Украина Россия Переговоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме