https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС Беларусі: Чарговая сустрэча кантактнай групы па Украіне пройдзе ў найбліжэйшы час


Мяркуецца, што чарговая сустрэча кантактнай групы Украіна — АБСЕ — Расія пройдзе ў найбліжэйшы час, заявіў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык на брыфінгу 28 жніўня ў Мінску.
Ён нагадаў, што прапанову аб правядзенні рэгулярных сустрэч групы ў Мінску абнародаваў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 26 жніўня ў Мінску падчас саміту ў фармаце Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз і ўсе ўдзельнікі яго падтрымалі.

Адказваючы на пытанне, якой Мінск бачыць сваю далейшую ролю ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, Мірончык адказаў, што Беларусь прапанавала Мінск у якасці пляцоўкі для перамоў. Ён падкрэсліў, што ўжо двойчы перамовы па Украіне праходзілі ў сталіцы Беларусі.

"Спадзяемся, што беларуская пляцоўка, яе выкарыстанне дапамогуць наблізіць урэгуляванне крызісу ва Украіне", — заявіў прэс-сакратар.

Нагадаем, напярэдадні прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы дасягнутыя ў Мінску дамоўленасці Уладзіміра Пуціна з Пятром Парашэнкам, заявіў у Маскве, што трохбаковая кантактная група па Украіне павінна аднавіць сваю працу ў найбліжэйшыя дні.

Ініцыятыва аб працы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў рамках кантактнай групы была прапанавана яшчэ ў лютым гэтага года, яе першае пасяджэнне адбылося ў Кіеве ў пачатку чэрвеня.

Другое пасяджэнне кантактнай групы адбылося 31 ліпеня ў Мінску. У ёй узялі ўдзел экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў, афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі.

Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ адбылося 11 жніўня, на ім абмяркоўваліся лагістычныя аспекты дастаўкі гуманітарнай дапамогі на паўднёвы ўсход Украіны.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 28 жніўня 2014
 
Дата публикации:28.08.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1244
 
Ключевые слова:
Украина Переговоры Мінск Евросоюз Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме