Як паведамілі ў пасольстве ЗША ў Беларусі, арганізацыя атрымае больш за 100 тысяч долараў на правядзенне інвентарызацыі і дакументацыі знешніх фартоў і ўмацаванняў крэпасці Брэст-Літоўск, якія не ўваходзяць у склад мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".
"Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны" — гэта праграма Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, якая рэалізуецца больш чым у 125 краінах свету і скіраваная на захаванне матэрыяльных і нематэрыяльных аб`ектаў, што ўяўляюць культурна-гістарычную каштоўнасць.
"Выбар у гэтым годзе крэпасці Брэст-Літоўск з вялікага ліку праектаў з`яўляецца пацвярджэннем важнага месца, якое крэпасць займае ў сусветнай гістарычнай спадчыне", — адзначылі ў пасольстве.
З 2001 года партнёрамі "Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны" рабіліся пяць беларускіх арганізацый: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, музей Марка Шагала, Віцебскі арт-цэнтр, гурт "Стары Ольса" і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2014