https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінская сустрэча 26 жніўня - гэта палітычная перамога беларускай дыпламатыі


Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы кандыдат гістарычных навук Марат Жылінскі.
Праведзеная ў Мінску сустрэча прэзідэнтаў краін Мытнага саюза, Украіны і высокіх прадстаўнікоў Еўрасаюза з`яўляецца палітычнай перамогай беларускай дыпламатыі.

Марат Жылінскі лічыць, што Еўропа ўбачыла: Беларусь - гэта паўнацэнная еўрапейская дзяржава, і без Мінска многія пытанні не вырашыць. Саміт прайшоў не ў Парыжы, як меркавалася, не ў Астане, Варшаве або Берліне, ён прайшоў менавіта ў Мінску. Гэта сведчыць, што Мінск уваходзіць у сферу інтарэсаў у тым ліку еўрапейскай палітыкі. "Мінская сустрэча - гэта палітычная перамога кіраўніцтва Беларусі і нашай дыпламатыі. Я думаю, што еўрапейскія чыноўнікі і палітыкі зразумелі і прызналі, што з Мінскам трэба лічыцца", - адзначыў дэпутат.

"Беларусь не можа выйсці з арбіты еўрапейскай палітыкі, як доўгі час гэта спрабавалі зрабіць. Аказалася, што Мінск - гэта цудоўная пляцоўка, і ў першую чаргу для еўрапейскай дыпламатыі, дзе можна ў тым ліку збірацца і вырашаць самыя вострыя і надзённыя праблемы. Падзея 26 жніўня стала таму пацвярджэннем", - лічыць дэпутат.

На яго думку, высокія еўрапейскія чыноўнікі сваім візітам у Мінск прадэманстравалі гатоўнасць выкарыстоўваць беларускую сталіцу ў палітычнай плоскасці, як пляцоўку для вырашэння нават самых складаных пытанняў.

27 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.08.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:914
 
Ключевые слова:
Украина Мытны саюз Евросоюз Переговоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме