https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь будзе рабіць усё, каб сітуацыя ва Украіне нармалізавалася


Аб гэтым заявіў 30-га ліпеня ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў.
Аляксандр Лукашэнка, нагадаў ён, неаднаразова казаў, што Беларусь "ні ў якім разе не імкнецца стаць пасрэднікам ва ўрэгуляванні сітуацыі ў братняй суседняй краіне". "Тыя дзеянні, якія ўчора пачаліся, я спадзяюся, прывядуць да найхутчэйшай нармалізацыі сітуацыі", — сказаў Рыбакоў.

Нагадаем, 29 ліпеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла аб тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам "па ініцыятыве ўкраінскага боку". "Прэзідэнт Украіны звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыцягнуць Рэспубліку Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перамоваў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Лукашэнка пагадзіўся з гэтай ініцыятывай", — паведаміла прэс-служба.

Паводле інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук", Парашэнка звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай "садзейнічаць правядзенню ў Мінску 31 ліпеня пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе з удзелам другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, пасла Расіі Міхаіла Зурабава і прадстаўніка АБСЕ".

Як паведаміў Парашэнка, на абмеркаванне прапаноўваецца вынесці два пытанні: вызваленне ўсіх заложнікаў, якія застаюцца ў баевікоў (168 чалавек), і забеспячэнне допуску міжнародных экспертаў на месца падзення самалёта "Малайзійскіх авіяліній".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2014
 
Дата публикации:30.07.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1055
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Донбасс Сепаратизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме