https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Макей у Бруселі прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін "Усходняга партнёрства"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У Бруселі 22 ліпеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў - удзельніц ініцыятывы "Усходняе партнёрства", якая будзе прысвечана абмеркаванню бягучага стану і перспектыў супрацоўніцтва ў рамках гэтай ініцыятывы.

"Прадугледжваецца выступленне кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства на пленарным пасяджэнні міністэрскай сустрэчы з выкладаннем падыходаў Беларусі да далейшага развіцця "Усходняга партнёрства", - адзначылі ў прэс-службе.

21 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.07.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:775
 
Ключевые слова:
Восточное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме