https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Японскія кампаніі актыўна ўкладваюць сродкі ў развіццё ІТ-сферы Беларусі


Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў на сустрэчы кіраўнікоў загранустаноў Беларусі з прадстаўнікамі айчыннага бізнесу 15 ліпеня ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
"Значна павялічыўся не толькі экспарт беларускай прадукцыі ў Японію, але і японскія інвестыцыі ў эканоміку нашай краіны. У прыватнасці, адна з буйнейшых у свеце кампанія па электронным гандлі Rakuten нядаўна купіла папулярны месенджар Viber, у распрацоўцы якога ўдзельнічалі беларусы, за $900 млн. Гэта вельмі сур`ёзны праект, які сведчыць аб высокім узроўні развіцця інфармацыйных тэхналогій у нас у краіне", - адзначыў дыпламат.

Добра ў гэтым плане, паводле слоў пасла, працуе і холдынг "Гарызонт". "Вось ужо два гады запар "Гарызонт" атрымлівае сур`ёзныя інвестыцыі ў выглядзе камплектуючых ад японскіх фірм Toshiba і Sharp, яны сумесна выпускаюць тэлевізары, у тым ліку самыя вялікія па памеры на постсавецкай прасторы, і паспяхова прадаюць іх за мяжу", - растлумачыў Сяргей Рахманаў. Яшчэ адным станоўчым прыкладам супрацоўніцтва Беларусі і Японіі ў гэтым напрамку з`яўляецца работа сумеснага беларуска-японскага прадпрыемства "ЛОТІС ТІІ", што выпускае лазерную тэхніку, 70 працэнтаў якой пастаўляецца ў Японію.

Акрамя таго, у верасні бягучага года Беларусь упершыню наведае вялікая дэлегацыя прадстаўнікоў японскіх фірм у складзе 70 чалавек. Яны плануюць сустрэцца з беларускімі спецыялістамі, фірмамі і арганізацыямі, якія працуюць у сферы інфармацыйных тэхналогій.

"Сёння станоўчы імідж Беларусі падтрымліваецца і дзякуючы нашай актыўнай рабоце ў сферы рэабілітацыі тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на АЭС. Пасля аварыі ў Чарнобылі Японія была ў ліку першых краін, якія дапамаглі Беларусі, мы гэта добра памятаем, таму, як толькі адбылася аварыя на Фукусіме, кіраўнік нашай дзяржавы прыняў рашэнне падтрымаць Японію. Мы і цяпер прадаўжаем гэту работу", - паведаміў Сяргей Рахманаў. Японскія дзеці з Фукусімы ўжо трэці год запар адпачываюць у Беларусі, дзе праходзяць рэабілітацыю.

15 ліпеня 2014, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2014
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:918
 
Ключевые слова:
Япония Инновации Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме