https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь можа атрымаць доступ на рынак Ірака праз супрацоўніцтва з Курдыстанам


Такое меркаванне выказаў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі і Іраку (па сумяшчальніцтве) Андрэй Савіных на сустрэчы кіраўнікоў загранустаноў Беларусі з прадстаўнікамі айчыннага бізнесу 15 ліпеня ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
"Ірак - праблемная дзяржава на гэты момант. Безумоўна, працаваць і развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва там складана, калі б не Курдыстан. Чатыры тыдні таму я там быў, кіраўніцтва гэтай правінцыі прыкладае намаганні для таго, каб сфарміраваць спрыяльныя ўмовы для эканамічнага развіцця краю. Фактычна мы перакананы, што Курдыстан - гэта ключ да ўсяго Ірака, інакш кажучы, супрацоўнічаючы з Курдыстанам, мы атрымліваем доступ на рынак усяго Ірака", - лічыць пасол.

Дыпламат вылучыў яшчэ адзін рэгіён Ірака, з якім Беларусь можа развіваць супрацоўніцтва, гэта горад Басра. "Там сітуацыя даволі стабільная. І менавіта ў гэтых рэгіёнах (Курдыстан і горад Басра. - Заўвага БЕЛТА) мы можам разгортваць сваё супрацоўніцтва. Я ўжо быў у Іраку два разы, там ёсць шмат цікавых прапаноў, і я думаю, што мы будзем упэўнена, хоць і асцярожна рухацца ў гэтым напрамку", - падкрэсліў Андрэй Савіных.

15 ліпеня 2014, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2014
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:781
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Курдистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме