https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка на гэтым тыдні наведае Сэрбію


Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Сэрбіі Таміслаў Нікаліч у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу RTS.
Паводле Нікаліча, у выніку візыту беларускага кіраўніка эканамічнае супрацоўніцтва дзьвюх краінаў атрымае новае разьвіцьцё. Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію вядучым мэдыям Сэрбіі.

У сакавіку летась Таміслаў Нікаліч наведваў Беларусь з афіцыйным візытам. Тады ён тлумачыў, чаму Сэрбія далучылася да эўрапейскіх санкцый адносна Беларусі: «Калісьці Сэрбія падпісала пагадненьне, па якім заўсёды павінна далучацца да рашэньняў Эўрапейскага Зьвязу».

Сёньня ў інтэрвію RTS Нікаліч заявіў, што Сэрбія разьлічвае застацца ў фарватэры агульнаэўрапейскай палітыкі, не далучаючыся да санкцый Эўразьвязу супраць Расеі.

Ён назваў далучэньне Сэрбіі да санкцыяў супраць Расеі неймаверным нават з улікам таго, што ў якасьці кандыдата у сябры Эўрапейскага Зьвязу, Бялград імкнецца гарманізаваць сваю зьнешнюю палітыку з Эўразьвязам.

Радыё Свабода, 10 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:10.06.2014
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:803
 
Ключевые слова:
Сербия Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме