https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для Беларусі па-ранейшаму сярод прыярытэтаў застаецца захаванне і далейшае развіццё палітычных, гандлёва-эканамічных і культурных сувязей з Украінай


Аб гэтым было заяўлена на пасяджэнні Савета Бяспекі Беларусі, якое прайшло 8 красавіка з удзелам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Адным з пытанняў, якое разглядалася на пасяджэнні Савета бяспекі, стала палітычная сітуацыя ва Украіне і яе ўплыў на стан нацыянальнай бяспекі Беларусі.

На пасяджэнні адзначана, што падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, не нясуць прамых пагроз для Рэспублікі Беларусь. Наша краіна зацікаўлена ва ўстанаўленні на ўкраінскай тэрыторыі грамадзянскага міру, спакою і стабільнасці.

У час пасяджэння асабліва падкрэслівалася, што Беларусь не прэтэндуе на вядучую ролю ва ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту, аднак прыкладзе максімальныя намаганні для захавання і развіцця адносін з брацкай краінай-суседкай.

8 красавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2014
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:733
 
Ключевые слова:
Беларусь Украина Товарооборот Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме