https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў ЕС зразумелі, што рэжым санкцый і ўльтыматумаў адносна Беларусі аказаўся не проста контрпрадукцыйным, а шкодным для самога Еўрасаюза


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 26 красавіка, адказваючы на пытанні журналістаў у час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць.
"У еўрапейцаў умацавалася жалезна і ў нашых адукаваных членаў "пятай калоны", магчыма, гэта ўжо не "пятая калона", а апазіцыянеры, некаторыя зразумелі, што рэжым санкцый і ўльтыматумаў аказаўся не проста контрпрадукцыйным, а шкодным для самога Еўрапейскага саюза. Гэта меркаванне ўжо ў еўрапейцаў прэваліруе. Гэта я ведаю дакладна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Цяпер пытанне: як выйсці з таго тупіка, у які мы з еўрапейцамі трапілі? І не па нашай віне", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Еўрасаюз ставіць перад беларускімі ўладамі пытанне з наяўнасцю палітзняволеных у Беларусі. "Вось і пачынаюць: там палітзняволеныя. Я яшчэ раз кажу: мы за палітыку нікога не судзім. У нас няма палітычных артыкулаў. Крымінальшчына самая прамая. Як выйсці з гэтага становішча, я ўжо сказаў. Адыходу тут ніякага не будзе. Хто хацеў быць на свабодзе, ён сёння на свабодзе, хто хоча быць у турме і выйсці потым героем, ну, бог з вамі, сядзіце там, няма таксама ніякіх праблем. Дзяржава вытрымае гэтых двух-трох чалавек, якія хочуць быць героямі праз турму, але ніяк не могуць зразумець, што тыя часы ўжо даўно мінулі", - сказаў Прэзідэнт.

"У нас некаторыя дзеячы выйшлі. Хто аб іх цяпер што чуе, помніць іх? Ніхто", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пытанне нават не ў палітзняволеных, а ў той палітыцы, якую праводзіць Беларусь. "Нікому не хочацца вакол, каб Беларусь была незалежнай і самастойнай. Але гэта ўжо факт, які адбыўся. Мы будзем дзяржавай самастойнай і незалежнай", - падкрэсліў Прэзідэнт.

На яго думку, другім пытаннем з`яўляецца палітычны лад Беларусі. "Таксама камусьці не падабаецца. Разумееце, жорсткая ўлада, моцная вертыкаль - не расхістаеш. Хочацца, каб галіны хісталіся ў розныя бакі, хочацца, каб краіну дзялілі, і гэта дзяльба была незалежная ад Лукашэнкі. Ну, хацець не шкодна. Можа, мы калі-небудзь прыйдзем да гэтага, як я ўжо гаварыў: ад блакіту да гэтых новых палітычных ладоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "А пакуль мы лічым, што для нашай краіны пажаданы такі лад", - адзначыў ён.

"Ну і потым, вы ж разумееце: каму патрэбны ў цэнтры Еўропы канкурэнт? Вось, хацелася б, як у Грэцыі або яшчэ недзе, усе нахіліліся, крылы апусцілі, а немцы пастаўлялі б прадукцыю. А дзе грошы ўзяць, каб разлічыцца? Ну, нешта выкінулі там. Вы гэтага хочаце? Я не хачу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "з еўрапейцамі ідзе працэс". "Мы ім адкрыта сказалі: наша палітыка абсалютна празрыстая, мы не хочам сварыцца з еўрапейцамі, мы частка Еўропы, больш таго - геаграфічны цэнтр. Мы хочам быць у нармальных адносінах з еўрапейскімі дзяржавамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Хочаце - будзем размаўляць, не хочаце - ну што ж, тады будзем чакаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

26 красавіка 2013, Хойніцкі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.04.2013
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1326
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции Мировой финансовый кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме