https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасяджэнне беларуска-чэшскай камісіі пройдзе 23-25 красавіка ў Празе


Аб гэтым паведаміў 18 красавіка журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Пятае пасяджэнне беларуска-чэшскай змешанай камісіі па эканамічнаму, прамысловаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву пройдзе 23-25 красавіка ў Празе.

Камісія створана ў рамках міжурадавага пагаднення аб эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 22 студзеня 2009 года. Старшынёй беларускай часткі з`яўляецца намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур`янаў, чэшскай - намеснік міністра прамысловасці і гандлю Мілан Гаворка.

У рабоце камісіі з беларускага боку прымуць удзел кіраўнікі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Міністэрства лясной гаспадаркі, Міністэрства транспарту і камунікацый, Мінскага гарадскога тэхнапарку, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства прамысловасці, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Мінспорту, Мінфіна, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

Камісія правядзе пасяджэнне ў фармаце рабочых груп па супрацоўніцтву ў галіне транспарту, у навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах. Запланаваны пасяджэнні экспертных груп па пытаннях машынабудавання, энергетыкі, турызму, лясной гаспадаркі, стандартызацыі і метралогіі. Адбудуцца таксама перагаворы па лініі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін.

Па выніках работы бакі плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскім гарадскім навукова-тэхналагічным паркам і Чэшскай асацыяцыяй навукова-тэхналагічных паркаў.

18 красавіка 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.04.2013
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1108
 
Ключевые слова:
Беларусь-Чехия Славянский мир Стандартизация Лесное хозяйство Метрология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме