https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Горад Барысаў запрошаны ў склад Еўрапейскай федэрацыі гарадоў гісторыі Напалеона


Аб гэтым паведамілі ў беларускім пасольстве ў Парыжы.
Горад Барысаў запрошаны ўвайсці ў склад Еўрапейскай федэрацыі гарадоў гісторыі Напалеона. Такое запрашэнне агучыў 5 сакавіка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі гарадоў гісторыі Напалеона Шарль Напалеон.

Шарль Напалеон на сустрэчы, якая прайшла ў пасольстве Беларусі, падзякаваў за праведзены ў лістападзе мінулага года візіт у Беларусь і ўдзел у памятных мерапрыемствах 200-годдзя бітвы каля Бярэзіны.

Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі гарадоў гісторыі Напалеона расказаў аб дзейнасці сваёй арганізацыі, якая была створана ў 2004 годзе. Ён адзначыў, што ў склад Федэрацыі ўваходзяць каля 50 гарадоў Бельгіі, Германіі, Італіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі і іншых еўрапейскіх краін, якія гістарычна звязаны з дзейнасцю Напалеона Банапарта.

Галоўнымі мэтамі Федэрацыі з`яўляюцца аб`яднанне і развіццё супрацоўніцтва паміж гарадамі - удзельнікамі Федэрацыі, развіццё турыстычных кантактаў, арганізацыя сумесных культурных праектаў, падтрымка супрацоўніцтва вучоных-гісторыкаў, навучальных устаноў і моладзі.

Шарль Напалеон адзначыў важнасць для Федэрацыі далучэння Беларусі да гэтага аб`яднання еўрапейскіх гарадоў і ад імя Федэрацыі запрасіў горад Барысаў увайсці ў склад Федэрацыі.

Пасол Беларусі ў сваю чаргу падкрэсліў важнасць развіцця турыстычнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй, а таксама іншымі еўрапейскімі краінамі пры падтрымцы Федэрацыі, выказаў намер праінфармаваць кіраўніцтва горада Барысава аб гэтай прапанове.

У час сустрэчы таксама былі абмеркаваны сумесныя культурныя праекты пры ўдзеле беларускіх музеяў і Федэрацыі.

Павел Латушка запрасіў Шарля Напалеона наведаць міжнародную турыстычную выстаўку "Турбізнес-2013", якая пройдзе ў Мінску, а таксама правесці сустрэчы і перагаворы з кіраўніцтвам Барысава і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

7 сакавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.03.2013
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1570
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Барысаў Беларусь-Франция Наполеон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме