https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У сферы правоў чалавека няма і не можа быць эталонных дзяржаў - МЗС Беларусі


Міністэрства замежных спраў Беларусі падрыхтавала даклад "Парушэнні правоў чалавека ў асобных краінах свету ў 2012 годзе".
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Дакумент падрыхтаваны экспертамі МЗС на аснове інфармацыі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў, СМІ і іншых адкрытых крыніц, якія заслугоўваюць даверу. "Мы не ставілі сабе за мэту даць поўнае ўяўленне аб сітуацыі з правамі чалавека ў разглядаемых краінах, а толькі паспрабавалі звярнуць увагу на самыя рэзанансныя факты парушэння правоў чалавека ў 2012 годзе", - адзначыў ва ўступным слове да даклада міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, мэта даклада - прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека ў краінах, якія традыцыйна адносяць сябе да "развітых дэмакратый", прадэманстраваць на канкрэтных фактах невыкананне імі сваіх міжнародных прававых абавязацельстваў і, што не менш важна, згадаць аб ахвярах, якія, як правіла, замоўчваюцца і краінамі-парушальнікамі, і міжнароднымі арганізацыямі, якія спецыялізуюцца ў сферы правоў чалавека.

"Гэты даклад пацвярджае, што ў сферы правоў чалавека няма і не можа быць эталонных дзяржаў. Усе краіны павінны пастаянна ажыццяўляць сістэмную работу ў гэтай галіне з улікам спецыфікі свайго палітычнага і гістарычнага шляху, забяспечваючы максімальна высокі ўзровень абароны правоў чалавека ў іх сукупнасці на бягучым этапе свайго развіцця. На міжнародным узроўні гэта патрабуе ад усіх бакоў канструктыўнага і зацікаўленага ўзаемадзення", - лічаць у МЗС Беларусі.

Беларускі бок з заклапочанасцю адзначае негатыўную тэндэнцыю, калі адносіны паміж дзяржавамі ў сферы правоў чалавека фарміруюцца не па прынцыпу роўнасці партнёраў, якія ставяць сабе адну канчатковую мэту - дабрабыт сваіх грамадзян, а на аснове дыктату, націску і навязвання "адзіна правільнага" пункту гледжання.

"Ігнараванне праблем прыводзіць да беспакаранасці і, як сведчыць гэты даклад, пагаршэння становішча з правамі чалавека. Гэтым пацвярджаецца той факт, што ў сферы правоў чалавека няма і не можа быць ні эліт, ні адстаючых, ні ментараў, ні вучняў", - адзначыў Уладзімір Макей.

4 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.02.2013
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1465
 
Ключевые слова:
Права человека Евросоюз Демократия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме