https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польскае пасольства адзначае 150-я ўгодкі паўстання 1863—1864 гадоў


22 студзеня надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы у Беларусі Лешак Шарэпка накіраваўся ў горад Свіслач (Гродзенская вобласць), каб ускласці вянкі да помнікаў кіраўнікам паўстання нацыянальна-рэвалюцыйных сіл 1863—1864 гадоў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту.
Як паведаміла прэс-служба польскага пасольства, у гэты дзень, калі адзначаецца 150-гадовы юбілей паўстання, узяць удзел ва ўрачыстым ускладанні вянкоў запрошаны прадстаўнікі Літвы, Латвіі і Украіны. Цягам найбліжэйшых дзён супрацоўнікі польскіх консульскіх аддзелаў наведаюць памятныя мясціны, звязаныя з падзеямі паўстання, прывядуць у парадак месцы пахаванняў, запаляць лампады.

Польскае пасольства праінфармавала ўлады Беларусі пра запланаваныя святочныя мерапрыемствы і запрасіла ўзяць у іх удзел. "Агульная гісторыя павінна аб`ядноўваць, а не дзяліць суседнія народы", — адзначае прэс-служба.

На ваенных могілках Павонзкі ў Варшаве 22 студзеня адбудзецца акцыя ў памяць загінулых, будуць ускладзены кветкі і запалены лампады. У мерапрыемстве возьме ўдзел прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і прадстаўнікі краін, на тэрыторыі якіх дзейнічалі паўстанцы: Літвы, Латвіі, Беларусі і Украіны.

Наогул, у Польшчы юбілейны год паўстання будзе багаты на розныя мерапрыемствы. Ганаровы патранат над гэтымі імпрэзамі, як паведаміла прэс-служба пасольства, прыняў польскі прэзідэнт 16 студзеня ў сваім палацы ў Варшаве.

Удзел у мерапрыемствах возьмуць старшыні сейма і сената Польшчы, прадстаўнікі Савета аховы памяці барацьбы і пакутніцтва, Міністэрства нацыянальнай абароны і шматлікіх таварыстваў і арганізацый. Гістарычнай падзеі будуць прысвечаны канцэрты, навуковыя канферэнцыі, выставы. Запрошаныя госці наведаюць магілы паўстанцаў і памятныя месцы.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2013
 
Дата публикации:22.01.2013
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:2221
 
Ключевые слова:
Восстание 1863 года Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме