https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Палітыку ў дачыненні да Беларусі падтрымліваюць і Рэспубліканская, і Дэмакратычная партыі ў кангрэсе ЗША


Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.
Ён падкрэсліў, што прадстаўнікі абедзвюх партый "уважліва сочаць за развіццём сітуацыі ў Беларусі".

"Мы выстройваем нашы адносіны з любой краінай свету зыходзячы з пытанняў, характэрных для канкрэтнай краіны, — сказаў дыпламат. — Нашы адносіны з Беларуссю азмрочаныя спецыфічным аспектам — гэта наяўнасць палітзняволеных, якія працягваюць заставацца ў турмах".

Паводле слоў Голдрыча, вызваленне і аднаўленне ў правах усіх палітзняволеных — "неабходная ўмова для таго, каб вярнуцца на той шлях, які акрэслілі дзяржсакратар Хілары Клінтан і былы міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў у сумеснай заяве ў снежні 2010 года".

"Тады яны сказалі, што большая павага дэмакратыі і правоў чалавека застаюцца цэнтральным пытаннем для паляпшэння двухбаковых адносінаў, і гэта важна як для Беларусі, гэтак і для яе грамадзян",— сказаў Голдрыч.

Размова ідзе пра сумесную заяву Клінтан і Мартынава, абнародаваную 1 снежня 2010 года на саміце АБСЕ ў Астане. У ёй бакі пацвердзілі прыхільнасць сваіх дзяржаў ядзернай бяспецы і ядзернаму нераспаўсюджванню.

Ітан Голдрыч таксама зазначыў, што на працягу двух гадоў пасля падзей 19 снежня 2010 года ЗША паслядоўна і ясна заяўлялі: яны "не вядуць торгу адносна вызвалення людзей, якія былі несправядліва змешчаныя ў турму".

"Наша палітыка ў дачыненні да гэтага пытання ясная: вызваленне і аднаўленне ў правах усіх палітычных зняволеных. Менавіта гэта дазволіла б нам вярнуцца на шлях паляпшэння двухбаковых адносінаў. Як вы ведаеце, па гэтым пытанні ў ЗША і Еўрасаюза адзіная пазіцыя і скаардынаваная палітыка", — зазначыў дыпламат.

Ён таксама заявіў, што ЗША "ўсяляк падтрымліваюць імкненне беларускага народа мець такі ўрад, які паважаў бы дэмакратычныя правы і асноўныя свабоды".

"У бліжэйшай перспектыве мы плануем аказаць значную падтрымку праграмам, нацэленым на стварэнне пляцоўкі для свабоднага выказвання палітычных поглядаў, прасоўвання правоў чалавека, падтрымку грамадзянскай супольнасці і свабоды СМІ. Мы таксама імкнемся аказваць падтрымку прадпрымальніцтву, прыватнаму сектару, неабароненым групам насельніцтва — такім, як, напрыклад, ахвяры гандлю людзьмі", — дадаў часовы павераны ЗША.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2012
 
Дата публикации:28.12.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1378
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Санкции Двойные стандарты Демократия Политзаключённые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме