https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Робіцца ўсё неабходнае для вяртання на радзіму захопленага піратамі беларуса


Дагэтуль невядома, ці ёсць грамадзянін Беларусі сярод захопленых у Нігерыі расійскіх маракоў. Як паведаміў 25 кастрычніка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, "па гэтым пытанні застаецца шмат незразумелага".
"Ён яўна з`яўляецца выхадцам з Беларусі. У той жа час ён можа быць грамадзянінам Расіі", — растлумачыў прэс-сакратар.

Савіных паведаміў, што консульскае ўпраўленне МЗС і пасольства Беларусі ў Нігерыі па гэтым пытанні кантактуюць з расійскімі калегамі, а таксама з уладамі краіны. "Робіцца ўсё неабходнае, каб забяспечыць яго вяртанне на радзіму", — заявіў прэс-сакратар.

Шэльфавы буксір і пастаноўшчык якараў Bourbon Liberty 249 быў атакаваны піратамі (ці баявікамі) у дэльце Нігера 15 кастрычніка або ў ноч на 16 кастрычніка, калі судна знаходзілася блізу нігерыйскага порта Пенінгтан. Злачынцы ўзялі ў заложнікі сем чалавек з ліку экіпажа і ўцяклі разам з імі.

Вядома, што ў экіпаж карабля Bourbon Liberty 249 уваходзіць беларус Сяргей Кургановіч.

"Паводле інфармацыі, атрыманай пасольствам Расіі ў Нігерыі ад прадстаўнікоў суднаўладальніка, пры нападзе ніхто з экіпажа не пацярпеў", — паведамляў раней дэпартамент інфармацыі і друку МЗС РФ.

БелаПАН
25 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:25.10.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1641
 
Ключевые слова:
Морской разбой Пиратство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме