https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Арменія падчас старшынства ў Савеце Еўропы ў меру сваіх магчымасцяў пастараецца садзейнічаць захаванню інтарэсаў Беларусі ў гэтай арганізацыі


Пра гэта журналістам заявіў намеснік міністра замежных спраў Арменіі Шаварш Качаран 6 лістапада ў Мінску.
Паводле яго слоў, у Арменіі, як і ў Беларусі, "не вельмі простыя адносіны" з Саветам Еўропы. "Для краін постсавецкай прасторы гэта вельмі характэрна, — прадоўжыў Качаран. — Там усё не так проста". Акрамя таго, паводле яго слоў, краіна — старшыня СЕ не вырашае аднаасобна ўсе пытанні.

Разам з тым Качаран заявіў: "З улікам нашага шчырага жадання, каб Беларусь была далучана да Савета Еўропы, мы пастараемся ў меру сваіх магчымасцяў садзейнічаць, каб інтарэсы Беларусі былі захаваны".

Прадстаўнік МЗС Арменіі адзначыў "высокі ўзровень палітычнага дыялогу паміж краінамі". Паводле яго слоў, 6 лістапада ў Мінску падчас кансультацый паміж МЗС Беларусі і МЗС Арменіі бакі адзначылі, што па асноўных пытаннях міжнароднага парадку дня пазіцыі краін супадаюць.

Беларусь і Арменія выказалі таксама гатоўнасць падтрымліваць адна адну на міжнародных пляцоўках. У іх ліку — структуры ААН, еўрапейскія структуры і структуры ў межах АДКБ, СНД.

Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч паведаміў журналістам, што падчас цяперашняй сустрэчы дасягнута дамоўленасць яшчэ раз правесці кансультацыі вясной 2013 года ў сувязі з тым, што Арменія пачынае старшынства ў Савеце Еўропы. "Сур`ёзная адказная праца чакае нашых сяброў. Мы таксама хочам зверыць гадзіннікі ў падыходах як у гэтай арганізацыі, так і на іншых еўрапейскіх пляцоўках", — сказаў ён.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2012
 
Дата публикации:06.11.2012
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:1692
 
Ключевые слова:
Беларусь-Армения Совет Европы Евросоюз Выборы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме