https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва АЭС абумоўлена высокай ступенню залежнасці Беларусі ад імпарту энергарэсурсаў і ростам патрэбы ў іх


Аб гэтым заявіў беларускі дыпламат на нарадзе ў МАГАТЭ
Рэалізацыя нацыянальнай ядзерна-энергетычнай праграмы ў Беларусі ажыццяўляецца з улікам высокай ступені залежнасці краіны ад імпарту энергарэсурсаў і росту патрэбы ў электраэнергіі. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця МЗС Беларусі Юрый Ярашэвіч на нарадзе па вывучэнні сацыяльна-эканамічных наступстваў укаранення ядзернай энергетыкі, якая прайшла 26—30 лістапада ў Вене ў штаб-кватэры МАГАТЭ.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, удзельнікі нарады абмяняліся вопытам і інфармацыяй у галіне вывучэння фінансавых, эканамічных і сацыяльных аспектаў развіцця ядзернай энергетыкі для падрыхтоўкі на гэтай аснове адпаведнай метадалогіі МАГАТЭ.

Беларускі дыпламат таксама адзначыў, што ядзерная энергетыка з`яўляецца адным з інструментаў зніжэння аб`ёмаў выкідаў парніковых газаў у атмасферу і "рухаючай сілай для развіцця новых тэхналогій і вытворчасцей".

У рамках удзелу ў нарадзе Ярашэвіч правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі краін-удзельніц і супрацоўнікамі сакратарыята МАГАТЭ.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2012
 
Дата публикации:30.11.2012
Тематика:Бизнес, Дипломатия
Просмотров:1439
 
Ключевые слова:
Ядерная энергетика Белорусская АЭС Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме